Легендарнае прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» - флагман беларускай прамысловасці і калыска аднаго з сімвалаў нашай Радзімы - трактара «Беларус» - наведалі навучэнцы Івянецкай сярэдняй школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Лукашыкам Н.I., настаўнікам геаграфіі Рудой I. Р.
Тэрыторыя прадпрыемства - гэта сапраўдны прамысловы горад, па шматлікіх дарогах якога ездзяць выключна трактары. Горад трактароў мае свае праспекты, шырокія тратуары і алеі. Экскурсавод распавёў гасцям аб легендарнай гісторыі завода, а таксама трохі аб тэхналагічных працэсах вытворчасці.
Мінскі трактарны завод гасцінна прыняў навучэнцаў. Падчас экскурсіі хлопцы змаглі знутры ўбачыць адно з самых вялікіх прадпрыемстваў Беларусі, вывучыць працэс зборкі розных мадэляў трактароў пад заказ, а таксама азнаёміцца з высокатэхналагічнай вытворчасцю камплектуючых вырабаў з выкарыстаннем найноўшага абсталявання.


