222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
6 кастрычніка для дзяцей 2-га класа Гімназіі № 1 супрацоўнікі Валожынскага музея правялі музейна-педагагічны занятак “Таямніцы бабулінай хаты”. Школьнікі даведаліся пра цікавыя рэчы ў сялянскай хаце, паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю і мультфільм па тэме, а таксама пачаставаліся смачным хлебам, які быў спечаны па традыцыйнаму беларускаму рэцэпту.
В рамках мини-проекта взаимодействия воспитанники "Воложинского районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации" в очередной раз посетили Воложинский краеведческий музей. Для них сотрудники музея подготовили экскурсию «Зимородок – символ Воложинского района». Это было уже десятое посещение музея воспитанниками центра с начала этого года. В дальнейшем сотрудничество центра и музея продолжится.
Яслі-сад "Васілёк" адкрылі 7 кастрычніка ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Узводзіць установу дашкольнай адукацыі па вул. Шаманоўскага пачалі ў ліпені 2020 года. Аб'ект разлічаны на 230 дзяцей, якіх размяркуюць па 12 групах. Тут будуць працаваць 32 педагогі.
Беларусь прапанавала Грузіі супрацоўніцтва ў тарфяной прамысловасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
2 кастрычніка 2021 на базу ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» была праведзена гульнёва-забаўляльная праграма «Мова беларуская» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Воложина».
Захаваць спадчыну беларусаў - наш агульны абавязак. Працягваюцца работы па аднаўленні Будслаўскага касцёла. Ужо ўзвялі часовы дах. Да зімы храм накрылі ацынкаваным прафнасцілам. Сама святыня перанесла пажар і сёння рыхтуецца да далейшага рамонту.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з карэйскай кампаніяй SRPOST. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прадстаўнікоў ведамства і карэйскага распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння (ПЗ), якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінсувязі.
Навучанне насельніцтва правілам бяспекі – найважнейшая задача работнікаў МНС. Ратавальнікі пастаянна шукаюць новыя формы работы па навучанні правілам бяспекі жыццядзейнасці. Менавіта таму агняборцы прэзентавалі жыхарам райцэнтра новы прыпынак «бяспекі», які нагадае гараджанам аб неабходнасці захавання самых галоўных правілаў.
Акцыя прымеркавана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і пройдзе ў 2 этапы.
03.10.2021г. работнікі Ракаўскага цэнтра народнай творчасці наведалі былую настаўніцу Ракаўскай школы, былую удзельніцу мастацкай самадзейнасці Ракаўскага сельскага дома культуры Пліскоўскую Марыю Іванаўну. Павіншавалі з Днём настаўніка і прадставілі невялікую канцэртную праграму.