Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 4 кастрычніка ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку»

06.10.2021

Акцыя прымеркавана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і пройдзе ў 2 этапы.

З 4 па 12 кастрычніка актывісты раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМГАРП, члены КЮРП, работнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях наведаюць домаўладаннi адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і акажуць ім пасільную дапамогу: усталююць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, дапамогуць з нарыхтоўкай дроў да ацяпляльнага перыяду, уборкай тэрыторыі і многае іншае.

У рамках гэтага этапу пры наведванні пажылых людзей і аказанні ім дапамогі па месцы жыхарства юныя ратавальнікі таксама прапануюць зняцца ў імправізаваным відэароліку «Бабуліны рэцэпты бяспекі». У роліку актывісты прапануюць прыгатаваць сумесна з домаўладальнікам беларускую страву і паралельна будуць успамінаць і пра тое, якія ўмовы павінны быць створаны для «бяспечнага» прыгатавання абранай стравы.

З 13 па 15 кастрычніка, у рамках другога этапу акцыі, пройдзе «Восеньскі баль юных ратавальнікаў», дзе актывісты БМГАРП бліжэй пазнаёмяць сваіх аднагодкаў з арганізацыяй, раскажуць пра дзейнасць юных ратавальнікаў і прадставяць забаўляльную праграму.

Акрамя таго, пройдзе ўжо традыцыйны для МНС фармат актыўнасці - велапрабег. Ён будзе прысвечаны Дню нараджэння арганізацыі, у адпаведнасці з чым будзе насіць назву «З Днём нараджэння, БМГАРП!». У ім прымуць удзел юныя ратавальнікі, якія ў час падарожжа на «двухколавых сябрах» зробяць прыпынкі ў памятных месцах, дамах-інтэрнатах і г. д.

Не абыдзецца і без упадабаных усімі флэшмобаў, відэавіншаванняў да дня нараджэння БМГАРП і музычных кліпаў ад юных ратавальнікаў на тэму «Юныя ратавальнікі і МНС – вялікая дружная сям'я».

Акцыя «Моладзь за бяспеку» - гэта ўсяго толькі невялікая частка таго, чым жыве арганізацыя. Штогод пад эгідай БМГАВП праходзіць мноства прафілактычных, навучальных, спаборніцкіх і забаўляльных мерапрыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх з'яўляюцца юныя ратавальнікі.

Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных - гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хварэюць за адну агульную справу. Бо калі вобласць інтарэсаў, імкненнi і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя!

Задайте вопрос