Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Панядзелак, 18 Студзень 2021 16:28

Святое Богаяўленне

19 студзеня праваслаўная царква адзначае адно з дванаццаці галоўных гадавых свят – Святое Богаяўленне, ці, як яшчэ яго называюць, Вадохрышча. Менавіта ў гэты дзень адбылося хрышчэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста.

Хрышчэнне Гасподняе – адзін з самых важных момантаў Яго жыцця. Нараджэнне – гэта імгненне, калі Бог па сваёй любві да чалавека, жадаючы выратаваць нас ад вечнай пагібелі, увасабляецца ў чалавечую плоць, якая пранізваецца Бажаством, калі абнаўляецца, робіцца вечнай, чыстай, прамяністай, той плоццю, што шляхам Крыжа, Уваскрэсення, Узнясення сядзе па правы бок Бога і Айца. Але ў дзень Хрышчэння Гасподняга завяршаецца гэты падрыхтоўчы шлях: цяпер, дасягнуўшы поўнай меры сваёй сталасці, Чалавек Ісус Хрыстос, злучыўшыся дасканалай любоўю і паслухмянасцю з воляй Айца, ідзе на тое, што прадвызначыў Спрадвечны Савет. Цяпер Чалавек Ісус Хрыстос гэту плоць прыносіць у ахвяру і ў дар не толькі Богу, а ўсяму чалавецтву, бярэ на свае плечы ўвесь жах чалавечага граху, чалавечага падзення і акунаецца ў гэтыя воды, якія з’яўляюцца для Яго водамі крыжовага шляху, пакут за ўвесь род чалавечы.

Хрышчэнне Хрыстова – пачатак нашай духоўнай асветы: з’яўлення Хрыста свету, адкрыцця Святой Тройцы людзям. “Чаму, – пытаецца Залатавесны настаўнік, – не дзень, у які нарадзіўся, але дзень, у які хрысціўся, Богаяўленнем называецца. Бо цяпер з’явіўся Ён свету”. Хоць, калі Хрыстос тайна нарадзіўся ў пячоры, зорка паведаміла аб гэтым вешчунам, і Анёлы абвясцілі аб гэтым пастухам, але да наступлення належнага часу Хрыстос як бы хаваўся ад астатняга свету, то тоячыся і ўцякаючы ад Ірада, то нічым не вылучаючыся сярод людзей, калі знаходзіўся ў доме несапраўднага бацькі Свайго Іосіфа. А цяпер Ён з’явіўся свету і з гэтага дня пачаў адкрыта вучыць, рабіць цуды, а пасля пацярпеў за ўвесь род чалавечы, прапаведуючы і выратоўваючы нас.

Свята ўстаноўлена ў памяць Хрышчэння Госпада Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан ва ўзросце 30 гадоў. У той дзень выразна з’явілася свету Трыадзінае Бажаство: Бог Сын хрысціўся ў водах Іарданскіх, Бог Дух Святы сышоў на Яго з нябёсаў “у выглядзе галубіным”, Бог Айцец засведчыў, абвяшчаючы: “Гэта ёсць Сын Мой любы, у Якім Мая ласка”. Таму свята Хрышчэння называецца яшчэ і Богаяўленнем.

Звычай асвячэння вады ў дзень Хрышчэння існаваў ужо ў III стагоддзі. Святы Іаан Залатавуст называе хрышчэнскую ваду “агіясмай”, што ў перакладзе з грэчайскай мовы азначае “вялікая святыня”. Са старажытных часоў вядома, што гэта вада не псуецца: яна ўжываецца для акраплення ікон, богаслужэбных сасудаў, рыз, нацельных крыжыкаў; ёй асвячаюць дамы, ежу, аўтамабілі, іншыя рэчы. Прымаючы з верай, яна мае сілу лячыць хваробы як душэўныя, так і цялесныя. Не замяняючы Прычасці, яна можа быць замест Прычасці таму, хто падчас смерці па якой-небудзь прычыне пазбаўлены гэтага суцяшэння. У журбе, хваляванні ці расстройстве духу яна дае заспакаенне і аблягчэнне. Таму хрысціяне захоўваюць святую хрышчэнскую ваду дома ў святым куце і з малітвай п’юць яе раніцай нашча ці ў час якой-небудзь немачы.

Молитва на принятие просфоры и святой воды

Господи Боже мой, да будет дар Твой святый и святая Твоя вода во оставление грехов моих, в просвещение ума моего, в укрепление душевных и телесных сил моих, во здравие души и тела моего, в покорение страстей и немощей моих по беспредельному милосердию Твоему молитвами Причистыя твоея Матери и всех святых Твои. Аминь.

Благачынны Валожынскай акругі,

настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне

протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ

Панядзелак, 18 Студзень 2021 16:25

Не толькі вучаць, але і майструюць

Адбыўся раённы этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў. У ім прынялі ўдзел 8 устаноў адукацыі раёна. Спалучэнне прыёмаў традыцыйнага і сучаснага мастацтва, творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі, захаванне беларускіх народных рамёстваў былі прадстаўлены ў работах педагогаў.

Пераможцамі раённага этапу конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў у намінацыі «Набор віншавальных паштовак» стала педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Алена Іванаўна Собалева (набор святочных паштовак у стылі GREEN), у намінацыі «Работа з фанерай» – педагог дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Канстанцін Аляксандравіч Вайткевіч (набор скарбонак). У намінацыі «Работа з дрэвам» 1-е месца заняў педагог дадатковай адукацыі СШ № 1 г. Валожына Аляксандр Генрыхавіч Цяшкевіч за работу «Высакародны алень», у намінацыі «Аб’ёмная работа» – намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гародзькаўскага ВПК Марына Іванаўна Астроўская за свяцільню «Пяшчота». 2-е месца ў гэтай намінацыі дасталося педагогу-арганізатару Ракаўская СШ Таццяне Юр’еўне Рыпінскай за работу «Калядны экспрэс», а 3-е – настаўніку фізікі Пяршайскага ВПК Алесі Аляксандраўне Коўрах за работу «Мілы сэрцу куточак».

У намінацыі «Фрывалітэ» перамагла работа «Карункавая казка» педагога дадатковай адукацыі гімназіі № 1 г. Валожына Наталлі Леанідаўны Кузаўлёвай, у намінацыі «Кераміка» – гадзіннік «Беларусь» педагога дадатковай адукацыі Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Уладзіміра Пятровіча Скрыпкі. Работы «Ваза», «Часночніца» і «Чайнік» педагога дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Ірыны Баляславаўны Капусты занялі адразу 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна ў гэтай намінацыі.

У намінацыі «Жывапіс» 1-е месца заваявала педагог дадатковай адукацыі Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Аляксееўна Лукашык за карціну «Ружы». У намінацыі «Выцінанка» 1-е і 2-е месцы занялі работы педагогаў дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Алены Уладзіміраўны Мурашовай і Вольгі Сямёнаўны Харлінскай. У намінацыі «Інтэр’ерная лялька» 2-е месца прысуджана настаўніку пачатковых класаў Суднікаўскай СШ Алене Іванаўне Паталей за ляльку «Беларусачка».

Панядзелак, 18 Студзень 2021 16:17

Лепшыя інтэлектуалы Міншчыны

Адразу два дыпломы пераможцаў па працоўным навучанні прывезлі школьнікі першай гарадской школы з III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Так, адзінаццацікласніца Ганна РАДЗІВІЛКА прылічыла ў скарбонку ўласных дасягненняў яшчэ адзін дыплом 1-й ступені. Вучаніца 8 класа Алена РУБАН атрымала дыплом 3-й ступені. Рыхтавала іх настаўніца Іна Леанідаўна КЕРБЕДЗЬ.

Трывалыя веды па матэматыцы дазволілі дзесяцікласніцы гімназіі № 1 г. Валожына Софіі Курбацкай таксама ўзняцца на трэцюю прыступку п’едэстала і ўвайсці ў кагорту лепшых інтэлектуалаў сталічнай вобласці. Выкладае прадмет Ірына Уладзіміраўна Уланчык.

Сёлета Г. Радзівілка паказала самы высокі вынік на вобласці, набраўшы 83 балы і апярэдзіўшы 28 сапернікаў. Таленавітая школьніца вельмі старалася і імкнулася атрымаць запаветнае першае месца. Гэта для яе – дарога наперад, бо Ганна плануе паступаць на дызайнера, а перамога на вобласці дасць магчымасць не здаваць унутраны экзамен у навучальнай установе, што, па словах дзяўчыны, намнога цяжэй за цэнтралізаванае тэсціраванне.

У прадметнай алімпіядзе па працоўным навучанні выпускніца прымала ўдзел у трэці раз, маючы на рахунку дыпломы 3-й і 1-й ступеняў. З кожным годам заданні становяцца ўсё больш складанымі. Так, сёлета практычная частка складалася з пашыву сервіровачнай сурвэткі. Для выканання задання выдаткавалі два кускі тканіны: адзін цэлы – аснова, а другі – аддзелачны, з якога неабходна было выразаць больш дробныя дэталі, пасля разам усё сшыць на швейнай машынцы. Правільна, акуратна, роўна, прыгожа – строга па ўмовах. Меўся і элемент ручной працы – вышыўка ўзору ўпрыгожваючымі швамі. На работу адводзіліся чатыры гадзіны.

Тэарэтычная частка доўжылася тры гадзіны: яна складалася з 25 тэставых пытанняў, дзе трэба выбраць правільны адказ, і 5 задач творчага характару, якія ўключаюць матэрыяла- і машыназнаўства, дамаводства, кулінарыю.

А вось васьмікласніца Алена Рубан у абласных спаборніцтвах прымала ўдзел упершыню – прычым нароўні са старшакласніцамі, бо заданні для ўсіх былі аднолькавыя. І адразу ж заваявала дыплом 3-й ступені!

Шчыра віншуем нашых юных інтэлектуалаў з важкімі перамогамі і жадаем ім поспехаў і надалей!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея Бобрыка

Панядзелак, 18 Студзень 2021 15:05

О проведенной проверке

Воложинским районным отделом по чрезвычайным ситуациям в ноябре-декабре 2020 года проведена выборочная проверка ООО «ФКМ Стиль», по результатам которой установлено следующее:

не проведена подготовка работников по программам пожарно-технического минимума и не проведены противопожарные инструктажи;
не разработана объщеобъектовая инструкция по пожарной безопасности;
для зданий, сооружений и помещений не определены категории
по взрывопожарной опасности; замки (запоры) на дверях, расположенных
на путях эвакуации, не обеспечивают возможность их свободного открывания изнутри без ключа; административная часть здания эксплуатируется
не в соответствии с проектной и эксплуатационной документацией
(на втором этаже устроены спальные комнаты); помещения укомплектованы первичными средствами пожаротушения не в полном объеме; часть имеющихся огнетушителей неисправны (истекли сроки); не проведена проверка состояния внутреннего противопожарного водоснабжения; план эвакуации людей при пожаре из производственного цеха не соответствует действительности; допускается оставление без присмотра включенных
в электросеть электрических приборов и оборудования; на наружной стороне дверей (ворот) помещений, категорируемых по взрывопожарной и пожарной опасности, отсутствуют указатели их категорий.

По результатам проверки руководителю вручен акт проверки
и предписание со сроками их выполнения.

Нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования
и стандартизации влечет ответственность в соответствии со ст. 23.56 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.

Неосторожное обращение с огнем - самая распространенная причина возникновения пожаров. Кроме того, в лидерах огненных происшествий - нарушение правил эксплуатации печного оборудования, электроприборов, а также детская шалость с огнем. Статистика свидетельствует, что более половины ЧП возникают по вине людей, которые не знали или безответственно отнеслись к выполнению правил пожарной безопасности.

Чтобы еще раз привлечь внимание жителей к этой теме, а также проблеме гибели в огне, с 18 января по 19 февраля во всех уголках Беларуси спасатели проведут республиканскую акцию «Безопасность – в каждый дом!». Акция пройдет в 5 этапов.

На первом из них с 18 по 22 января в центре внимания спасателей будут лица, злоупотребляющие алкоголем и ведущие асоциальный образ жизни. «Наш безопасный дом»

На втором этапе, который пройдет с 25 по 29 января, внимание организаторов акции сместится на престарелых граждан с активной жизненной позицией и жителей сельских населенных пунктов.

С 1 по 5 февраля пройдет третий этап акции. Целевой аудиторией станут студенты.. Они станут участниками тематических мероприятий. Не обойдется без игры «Где логика?», в которой нужно связать с правилами безопасного поведения зашифрованные на слайдах слова.

С 8 по 12 февраля стартует 4 этап акции. Акцент будет сделан на трудовые коллективы предприятий и организаций. В удобное для работников время там проведут занятие «Формула безопасности» и интерактив «Эрудит игра 101 к одному». Работники МЧС разъяснят основные правила безопасности, приведя в пример статистические данные, продемонстрируют тематические фильмы.

С 15 февраля начнется финальный этап акции. Традиционно спасатели развернут интерактивные площадки в местах массового пребывания людей: торговых центрах, открытых площадках, учитывая соблюдение эпидемиологических норм.

Во время акции также будут использованы и возможности работы в онлайн-формате через социальные сети и мессенджеры. Занятия, лекции через интернет, адресная рассылка буклетов и корреспонденции, телефонное общение в формате «На связи спасатели…» для людей с ограниченным контактом.

СЗАТ "БелДжы" плануе прадаць у Расiі ў 2021 годзе 15-20 тыс. aўто, паведаміў дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі павялічаны тарыфы на цеплаэнергію для эксплуатуючых жылфонд арганізацый. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 4 студзеня 2021 года нумар 1 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Панядзелак, 18 Студзень 2021 08:56

С хобби по жизни

18 01 2021 01

У сувязі з перыядычным узмацненнем маразоў ратавальнікі заклікаюць жыхароў да павышанай асцярожнасці і захавання правілаў бяспекі.

Падчас маразоў многія грамадзяне праводзяць узмоцненую топку печаў, што прыводзіць да з'яўлення ў цагляным муры расколін, павялічваецца колькасць уключаных у сетку электранагравальных прыбораў, а, такім чынам, і нагрузка на электраправодку. У шэрагу выпадкаў па прычыне натуральнага старэння, а таксама з прычыны доўгага перыяду эксплуатацыі з перагрузкай, адбываецца кароткае замыканне электраправодкі, якое прыводзіць да ўзнікнення пажару.

МНС у чарговы раз нагадвае аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Своечасова ухіляйце іх канструктыўныя недахопы і няспраўнасці, пазбягайце перекала печаў. Каб не дапускаць перекала, рэкамендуецца тапіць печ два-тры разы ў дзень і не больш чым па паўтары гадзіны. Пры гэтым топка печаў павінна спыняцца не менш чым за 2 гадзіны да сну.

З надыходам моцных маразоў нярэдка ў дамах замярзаюць вадаправодныя і каналізацыйныя трубы і прыборы цэнтральнага ацяплення. Грэбуючы мерамі пажарнай бяспекі, многія гаспадары домаўладанняў адаграваюць іх адкрытым агнём або паяльнымі лямпамі, а гэта часцяком прыводзіць да пажараў. Неабходна ведаць аб тым, што металічныя трубы, нагрэтыя ў адным памяшканні, за кошт цеплаперадачы, запальваюць датыкальныя з імі згаральныя матэрыялы, размешчаныя ў суседнім памяшканні. Для адагрэву такога роду труб рэкамендуецца ўжываць гарачую ваду ці нагрэты пясок.

У зімовы перыяд трэба надаваць асаблівую ўвагу стану ацяпляльных катлоў і цыркуляцыі ў іх вады. Нельга дапускаць замярзання труб сістэмы ацяплення, так як у гэтым выпадку ціск у сістэме можа падняцца да такой ступені, што адбудзецца выбух. Таксама выбух можа адбыцца, калі ў сістэме адсутнічае вада або адбываецца запаветрыванне асобных участкаў. Рэкамендуецца праводзіць рэгулярны агляд комінаў для прадухілення іх абмярзання і закаркавання. У выпадку замярзання ацяпляльнай сістэмы, неабходна вызначыць месца замярзання, адагрэць яго і толькі пасля гэтага паступова распальваць кацёл, пастаянна кантралюючы ў ім ціск.

Сур'ёзную небяспеку для чалавека падчас маразоў прадстаўляюць пераахаладжэнне і абмаражэнне. Ім схільны у першую чаргу дзеці і пажылыя людзі. Таму, варта абмежаваць час знаходжання на вуліцы, асабліва пры ўзмацненні ветру, апранаць цёплыя і свабодныя рэчы і абутак і пазбягаць кантакту голай скуры з металам на марозе.

Аўтамабілістам па магчымасці варта ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці. У першую чаргу гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком. Як паказвае вопыт, многія з іх замярзаюць прама падчас руху або спыняюцца на праезнай частцы, перашкаджаючы нармальнаму руху транспарту. Калі вы апынуліся ў такой сітуацыі ўдалечыні ад населенага пункта або ў незнаёмай для вас мясцовасці, лепш заставацца ў машыне і выклікаць дапамогу па тэлефоне ці чакаць пакуль па дарозе праедзе іншы аўтамабіль.

Захаванне дадзеных рэкамендацый дазволіць знізіць рызыку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і захаваць жыццё і здароўе Вам і вашым блізкім.

Цюбінг – зімовая забаўка для дзяцей і дарослых. Лёгкія, зручныя, яркія надзіманыя санкі становяцца сапраўдным хітом продажаў гэтай зімы сярод аматараў актыўнага адпачынку.

Аднак многія забываюць азнаёміцца з правіламі бяспечнага выкарыстання цюбінгаў. Ні для каго не сакрэт, што хуткасць, якую могуць развіваць надзіманыя санкі, вельмі вялікая. Тормазам надзіманыя санкі не абсталяваны, ды і кіраваць імі практычна нерэальна. Каб катанне было бяспечным і камфортным ратавальнікі рэкамендуюць:

- Выкарыстоўвайце цюбінгі, прыдатныя па памеры. Даросламу чалавеку будзе некамфортна на «ватрушцы» маленькага дыяметра - ногі могуць задзець трасу. Да таго ж устойлівай такая «канструкцыя» не будзе, вялікія шанцы перавярнуцца. Маленькае дзіцяці, наадварот, не варта саджаць у вялікі цюбінг - ён папросту «патоне» ў ім, ды і да ручак дацягнуцца яму будзе складана. З такіх санак яму будзе проста вылецець. У цюбінгу павінна быць камфортна сядзець, адлегласць ад зямлі да ног павінна быць каля 10 см. Звяртайце ўвагу на такую характарыстыку, як максімальная дапушчальная вага, і не перавышайце яе.

- Катацца на спецыяльна абсталяваных трасах. Галоўнае правіла, невыкананне якога часцей за ўсё прыводзіць да сумных наступстваў. Спецыяльны схіл для цюбінгу, як правіла, прадстаўляе сабой жолаб, там мінімальная верагоднасць вылецець з трасы. Калі ўжо вы выбралі для катання трасу непадрыхтаваную, абавязкова даследуйце яе на прыдатнасць. Рэкамендуемы ўхіл гары - не больш за 20 градусаў, у адваротным выпадку разгон цюбінгу будзе занадта моцным. Унізе схілу павінна быць досыць месцы для тармажэння, не павінна быць дрэў, кустоў, слупоў і іншых перашкод, у якія можна ўрэзацца на вялікай хуткасці. Памятаеце, што надзіманымі санкамі кіраваць амаль немагчыма, да таго ж яна маюць ўласцівасць круціцца вакол сваёй восі і ёсць верагоднасць, што вы наогул не будзеце бачыць, куды едзеце. Вялікую небяспеку ўяўляюць трампліны, нават на першы погляд невялікія –
з-за невялікай вагі ў палёце цюбінг лёгка можа перавярнуцца.

- Не спускайцеся «паравозікам», не звязвайце цюбінгі адзін з адным. Калі адна з «ватрушак» перавернецца, астатнія паступяць такім жа чынам. У такім выпадку вам наўрад ці ўдасца пазбегнуць траўмаў.

– Небяспечна катацца на санках удваіх, разам з дзецьмі. Дзецям лепш катацца асобна на цюбінгу, падыходзячым па памеры. У адваротным выпадку вам прыйдзецца трымаць адной рукой дзіцяці, а другой - «ватрушку». Пры пазаштатнай сітуацыі вы абодва рызыкуеце вылецець. Дзіця ў дадзеным выпадку рызыкуе мацней, бо шчыльная пасадка ў яго адсутнічае. Калі вельмі хочацца катацца ўдваіх, лепш выкарыстоўваць двухмесныя цюбінгі.

- Сачыце, каб на вашым шляху не было іншых катаючыхся. Перш чым пачаць спуск, пераканайцеся, што папярэдні з'ехаўшы вызваліў трасу. Самі не затрымлівайцеся ўнізе схілу пасля прыпынку і адразу адыходзіце ў бок. Ні ў якім разе не спрабуйце падымацца назад па схіле, дзе катаюцца людзі. Улічыце, што катанне на адным схіле сумесна з катаючымiся на любых санках (металічных, пластмасавых, драўляных), снегакатах і іншых снарадах можа прывесці да траўмы і пашкоджання «ватрушак».

- Забаронена прывязваць сноўцюбы да транспартных сродкаў: снегаходаў, аўтамабіляў. Па-першае, транспартуючы трос стандартнай «ватрушкі» не прызначаны для такой нагрузкі, а гэта значыць, што ён можа лопнуць. Па-другое, кіроўца ў парыве рызыкі лёгка можа разагнацца да сапраўды высокай хуткасці, на якой любая купіна на зямлі можа апынуцца фатальнай для сядзячага на цюбінгу. Пры павароце «ватрушку» можа занесці і яна рызыкуе апынуцца пад коламі аўтамабіля або перавярнуцца. Дзяцей забаўляць падобным чынам не рэкамендуецца ні ў якім разе!

- Катацца толькі седзячы. Лежачы на жываце, на каленях і іншых позах катанне небяспечна. У падобных позах вы наўрад ці зможаце моцна трымацца за ручкі цюбінга, што можа прывесці да падзення. Памятаеце, што тармажэнне рукамі, нагамі і наогул дотык зямлі на хуткасці - недапушчальнаы.

– Не катацца ў стане алкагольнага ап'янення! Ацаніць рэальную небяспеку спуску ў стане алкагольнага ап'янення даволі складана. Горкі здаюцца не такімі ўжо высокімі і стромкімі, хуткасць - невялікай, схіл - бязлюдным.

- Перад кожным катаннем правярайце стан ватрушкі. Паміж камерай і чахлом не павінна быць смецця, лёду і іншых старонніх прадметаў. Камера павінна быць добра накачана і не дэфармавана. Праверце швы і месцы мацавання ручак да чахла на трываласць.

- Выбірайце якасныя цюбінгі. Памятаеце, што ад гэтага залежыць ваша бяспека! Не варта эканоміць і купляць самыя танныя «ватрушкі». У лепшым выпадку яны проста хутка прыйдуць у непрыдатнасць, дзякуючы танным матэрыялах, у горшым - могуць пашкодзіцца прама падчас спуску і прычыніць масу непрыемнасцяў уладальніку. Такім чынам, цюбінг - выдатная зімовая забаўка, калі падыходзіць да яго з галавой і не грэбаваць вышэйазначанымі правіламі. Варта памятаць, што ўсе яны так ці інакш «напісаныя крывёю».

Калі вы не хочаце папоўніць сумную статыстыку і стаць пацыентам траўмапункта, не варта забываць пра бяспеку, асабліва калі катаецеся з дзецьмі. Раскажыце пра гэта сваім сябрам, і хай зімовыя забавы прыносяць толькі задавальненне і зараджаюць пазітыўным настроем.

Старонка 987 з 1386

Задайте вопрос