Адбыўся раённы этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў. У ім прынялі ўдзел 8 устаноў адукацыі раёна. Спалучэнне прыёмаў традыцыйнага і сучаснага мастацтва, творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі, захаванне беларускіх народных рамёстваў былі прадстаўлены ў работах педагогаў.
Пераможцамі раённага этапу конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў у намінацыі «Набор віншавальных паштовак» стала педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Алена Іванаўна Собалева (набор святочных паштовак у стылі GREEN), у намінацыі «Работа з фанерай» – педагог дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Канстанцін Аляксандравіч Вайткевіч (набор скарбонак). У намінацыі «Работа з дрэвам» 1-е месца заняў педагог дадатковай адукацыі СШ № 1 г. Валожына Аляксандр Генрыхавіч Цяшкевіч за работу «Высакародны алень», у намінацыі «Аб’ёмная работа» – намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гародзькаўскага ВПК Марына Іванаўна Астроўская за свяцільню «Пяшчота». 2-е месца ў гэтай намінацыі дасталося педагогу-арганізатару Ракаўская СШ Таццяне Юр’еўне Рыпінскай за работу «Калядны экспрэс», а 3-е – настаўніку фізікі Пяршайскага ВПК Алесі Аляксандраўне Коўрах за работу «Мілы сэрцу куточак».
У намінацыі «Фрывалітэ» перамагла работа «Карункавая казка» педагога дадатковай адукацыі гімназіі № 1 г. Валожына Наталлі Леанідаўны Кузаўлёвай, у намінацыі «Кераміка» – гадзіннік «Беларусь» педагога дадатковай адукацыі Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Уладзіміра Пятровіча Скрыпкі. Работы «Ваза», «Часночніца» і «Чайнік» педагога дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Ірыны Баляславаўны Капусты занялі адразу 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна ў гэтай намінацыі.
У намінацыі «Жывапіс» 1-е месца заваявала педагог дадатковай адукацыі Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Аляксееўна Лукашык за карціну «Ружы». У намінацыі «Выцінанка» 1-е і 2-е месцы занялі работы педагогаў дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Алены Уладзіміраўны Мурашовай і Вольгі Сямёнаўны Харлінскай. У намінацыі «Інтэр’ерная лялька» 2-е месца прысуджана настаўніку пачатковых класаў Суднікаўскай СШ Алене Іванаўне Паталей за ляльку «Беларусачка».


