У мэтах арганізацыі інфармацыйнага забеспячэння ў нацыянальных і замежных СМІ ходу правядзення XXХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праводзіцца акрэдытацыя прадстаўнікоў друкаваных і электронных СМІ. Ахвотнікі асвятліць мерапрыемствы фестывалю могуць падаваць заяўкі з 2 мая па 26 чэрвеня ўключна.
Акрэдытацыя ажыццяўляецца на час правядзення Фестывалю.
Права на акрэдытацыю на Фестываль маюць:
- прадстаўнікі СМІ, якiя рэалізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў артыкуле 35 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»;
- прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсаў (на падставе хадайніцтваў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзяржаўных арганізацый).
Заяўкі на акрэдытацыю прадстаўнікоў замежных СМІ прымаюцца Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі працэдуры часовай акрэдытацыі замежных журналістаў пры МЗС Беларусі https://mfa.gov.by/press/accreditation/. Кантактная інфармацыя ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС: тэл. + 375 (17) 327 51 54, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Тэрмін заканчэння прыёму заявак - 26 чэрвеня.
Сфармаваныя спісы прадстаўнікоў замежных СМІ для акрэдытацыі на Фестывалі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь накіроўвае ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь да 30 чэрвеня.
Акрэдытацыя прадстаўнікоў беларускіх СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў на Фестывалі ажыццяўляецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Заяўкі на акрэдытацыю прадстаўнікоў беларускіх СМІ і інтэрнет-рэсурсаў у адпаведнасці з устаноўленай формай за подпісам кіраўніка рэдакцыі СМІ і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, дзяржаўных арганізацый (для прадстаўнікоў інтэрнет-рэсурсаў) накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.(17) 226 86 40, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
У заяўцы на акрэдытацыю ў абавязковым парадку неабходна ўказаць звесткі:
- пра прадстаўніка СМІ і інтэрнэт-рэсурсу: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю), пасада, пашпартныя дадзеныя (уключаючы ідэнтыфікацыйны нумар, пры яго наяўнасці), дату (чысло, месяц, год) і месца нараджэння, грамадзянства, кантактныя дадзеныя (мабільны і працоўны тэлефоны, адрас электроннай пошты);
- пра рэдакцыю СМІ і інтэрнэт-рэсурс: афіцыйнае поўнае найменне СМІ, назва інтэрнэт-рэсурсу, прозвішча, імя, імя па бацьку галоўнага рэдактара (кіраўніка), тэматыка, тыраж, перыядычнасць выхаду, час вяшчання, колькасць падпісчыкаў (для інтэрнэт-рэсурсаў), тэрыторыя распаўсюджвання, меркаваны аб'ём публікацый/рэпартажаў аб Фестывалі;
- калі акрэдытуемы прадстаўнік СМІ, інтэрнэт-рэсурсу раней асвятляў Фестываль, у абавязковым парадку неабходна прадставіць (у электронным выглядзе) спасылкі на асноўныя публікацыі або тэле-, радыёсюжэты аб Фестывалі.
Тэрмін заканчэння прыёму заявак — 26 чэрвеня.
Рэдакцыі СМІ (за выключэннем СМІ Віцебскай вобласці, а таксама тэлерадыёкампаній, якія ажыццяўляюць тэлездымку асноўных падзей фестывалю), інтэрнэт-рэсурсы (на падставе хадайніцтваў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзяржаўных арганізацый) падаюць спісы сваіх прадстаўнікоў для акрэдытацыі на Фестывалі ў межах наступных квот:
- друкаваныя СМІ - да 2-х чалавек;
- друкаваныя СМІ, якія выпускаюць фестывальны спецыяльны нумар, - да 4-х чалавек;
- інфармацыйныя агенцтвы – да 2-х чалавек;
- тэлекампаніі - да 3-х чалавек;
- радыёкампаніі - 1 чалавек;
- прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсаў - да 2-х чалавек.
Зводныя спісы акрэдытаваных для асвятлення Фестывалю прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў фарміруюцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і накіроўваюцца ў ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» – Дырэкцыю Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» да 6 ліпеня.
Акрэдытацыя прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў на мерапрыемствах Фестывалю з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Прэс-службай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пропуск на фестывальныя мерапрыемствы акрэдытаваных прадстаўнікоў СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў ажыццяўляецца па прад'яўленні спецыяльнага пропуску (бэйджа), які выдаецца Дырэкцыяй Фестывалю на падставе спісу, зацверджанага Мінінфармам.
Для атрымання спецыяльнага пропуску (бэйджа) прадстаўнік СМІ, інтэрнэт-рэсурсу павінен прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу.
Перадача спецыяльнага пропуску (бэйджа) іншай асобе не дапускаецца.
Акрэдытаваныя на Фестываль прадстаўнікі СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў маюць права:
- прысутнічаць на мерапрыемствах, якія арганізуюцца і праводзяцца ў рамках Фестывалю, за выключэннем закрытых мерапрыемстваў;
- атрымліваць прэс-рэлізы, інфармацыйныя і даведачныя матэрыялы, якія тычацца мерапрыемстваў Фестывалю і прызначаныя для распаўсюджвання ў СМІ, інтэрнэт-рэсурсах;
- весці рэпартажны аўдыё-, відэазапіс, фотаздымку адкрытых мерапрыемстваў;
- звяртацца за садзейнічаннем у Дырэкцыю і Прэс-цэнтр Фестывалю па пытаннях арганізацыі і атрымання інтэрв'ю, каментароў.
Акрэдытаваныя на Фестывалі прадстаўнікі СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў абавязаны:
- не ўмешвацца ў парадак правядзення мерапрыемстваў Фестывалю (пад умяшаннем разумеюцца: вусныя выказванні або дзеянні, якія маюць на мэце прыцягнуць да сябе ўвагу прысутных або перапыніць ход мерапрыемства; вядзенне фота- і відэаздымкі, якое замінае ходу мерапрыемства, а таксама іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць правядзенню мерапрыемства, на якім акрэдытаваны прадстаўнік СМІ, інтэрнэт-рэсурсу прысутнічае пры выкананні прафесійных абавязкаў);
- пакінуць месца правядзення мерапрыемства або сустрэчы пры ўстанаўленні рэжыму работы «пратакольная здымка» пасля заканчэння ўстаноўленага часу;
- паважаць пры ажыццяўленні сваёй прафесійнай дзейнасці правы, законныя інтарэсы ўдзельнікаў і гасцей Фестывалю, супрацоўнікаў Дырэкцыі і Прэс-цэнтра;
- прадстаўляць па запыце Дырэкцыі Фестывалю копіі апублікаваных ім матэрыялаў, тэле-, радыёрэпартажаў, звязаных з асвятленнем Фестывалю.
Арганізатары Фестывалю ў асобе Дырэкцыі або Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь маюць права адмовіць у акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў па наступных прычынах.:
- у прадстаўленых для афармлення акрэдытацыі дакументах змяшчаюцца звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці;
- прадстаўленыя для афармлення акрэдытацыі дакументы не адпавядаюць патрабаванням гэтага Парадку;
- з іншых прычын на падставе матываванага рашэння.
Акрэдытацыя прадстаўніка СМІ, інтэрнэт-рэсурсу спыняецца ў наступных выпадках:
- спыненне існавання СМІ, інтэрнэт-рэсурсу, якія ён прадстаўляе;
- прыняцце кіраўніцтвам СМІ, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, абласным выканаўчым камітэтам, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, дзяржаўнай арганізацыяй, якія падалі хадайніцтва, рашэння аб адхіленні ад асвятлення Фестывалю прадстаўніка СМІ, інтэрнэт-рэсурсу;
- разарванне працоўных адносін са СМІ, па заяўцы якога ён быў акрэдытаваны, аб чым рэдакцыя СМІ абавязана на працягу двух дзён паставіць у вядомасць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь або Дырэкцыю Фестывалю;
- парушэнне патрабаванняў, выкладзеных у пункце 16 гэтага Парадку, а таксама ўчыненне іншых правапарушэнняў у перыяд правядзення Фестывалю.
У кожным з вышэйпералічаных выпадкаў бэйдж прадстаўніка СМІ, інтэрнэт-рэсурсу анулюецца і падлягае вяртанню ў Дырэкцыю Фестывалю.
Рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі прадстаўніка СМІ даводзіцца да ведама кіраўніка СМІ, інтэрнет-рэсурсу — да ведама рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзяржаўнай арганізацыі, якія падалі хадайніцтва.
Пры ўзнікненні неабходнасці прыняцця рашэння, выкліканага шэрагам іншых абставін, не выкладзеных у гэтым Парадку акрэдытацыі, рашэнне можа быць прынята ў выключным выпадку Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Дырэкцыяй Фестывалю.
Акрэдытацыя дзейнічае на ўсіх пляцоўках, вызначаных праграмай Фестывалю.
Па інфармацыі mininform.gov.by


