У рамках прафарыентацыйнай работы Валожынская раённая прафсаюзная арганізацыя прафсаюза аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама, пры падтрымцы Цэнтра занятасці – Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама 7 чэрвеня арганізавалі экскурсійную паездку 10 студэнтаў ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны каледж» і 10 навучэнцаў агра-класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» на выставу Белагра-2023».


Школьнікі і студэнты змаглі азнаёміцца на выставе з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі.



