Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пракуратурай Валожынскага раёна на рэгулярнай аснове праводзіцца кантроль крымінагеннай абстаноўкі ў сферы хатняга гвалту ў рэгіёне.

Часта ахвяра хатняга гвалту адмаўляецца ад напісання заявы, не жадае прыцягваць вінаватую асобу да адказнасці, што выклікае ў апошняга пачуццё беспакаранасці і ўсёдазволенасці.

На падставе ч.5 арт.26 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса пракурор мае права ўзбудзіць крымінальную справу, і пры адсутнасці заявы асобы, якая пацярпела ад злачынства, калі яны закранаюць істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства або ўчыненыя ў дачыненні да асобы, якая знаходзіцца ў службовай ці іншай залежнасці ад абвінавачанага, альбо па іншых прычынах не здольна самастойна абараніць свае правы і інтарэсы.

Пракуратурай раёна абуральныя выпадкі не маглі пакідацца па-за ўвагай, у сувязі з гэтым на падставе ч. 5 арт. 26 КПК пракурорам раёна ўзбуджана 8 крымінальных спраў па факце хатняга гвалту.

valozhin.by

Пракуратура Валожынскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 41-гадовага жыхара г. Маладзечна - яму інкрымінавана пагроза забойствам, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення, а таксама наўмыснае сістэматычнае нанясенне пабояў.

Устаноўлена, што абвінавачаны 19 сакавіка 2023 года каля 12.30 гадзін, падчас сваркі са сваёй маці пасля сумеснага распівання спіртных напояў па месцы жыхарства нанёс удар рукой у грудзі, прыставіў нож да твару маці, схапіў за валасы, паваліў і ўдарыў галавой аб падлогу.

Акрамя таго, абвінавачаны, маючы намер на катаванне сваёй маці сістэматычна ўладкоўваў з ёй скандалы, падчас якіх наносіў ёй пабоі. З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Валожынскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч.1 арт.154, арт.186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы.

На падставе ч.1 арт.107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да абвінавачанага прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагалізму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

valozhin.by

Як стаць следчым-экспертам, чаму маладыя хлопцы выбіраюць такую складаную, але найцікавую прафесію, даведаўся наш карэспандэнт на спецыяльна арганізаванай сустрэчы ў Акадэміі МУС следча-экспертнага факультэта.

02 10 23 34

На мерапрыемства запрасілі прадстаўнікоў СМІ, якім была дадзена ўнікальная магчымасць даведацца, як праходзіць адзін з дзён будучых супрацоўнікаў следчых тэрытарыяльных падраздзяленняў. Як уладкаваны побыт, як праходзяць заняткі, як асвойваюцца навыкі стральбы, рукапашнага бою, страявая падрыхтоўка.

02 10 23

Прадаставілася магчымасць пагутарыць з курсантамі, прадстаўнікамі з усіх абласцей краіны, задаць пытанні…

02 10 23

02 10 23

02 10 23

02 10 23

valozhin.by

Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 18:31

Інтэлектуальны турнір «Шлях да здароўя!»

У суботу, 30 верасня 2023 года ў ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прайшоў інтэлектуальны турнір «Шлях да здароўя!».

На мерапрыемстве былі ўзняты пытанні аб карысці здаровага ладу жыцця: аб захаванні асабістай гігіены, аб правільным харчаванні, аб павышэнні ахоўных сіл арганізма, аб пераадоленні шкодных звычак.

Хлопцы прагледзелі фільм пра тое, як шкодныя звычкі ўплываюць на арганізм, адгадвалі загадкі, распавялі, як яны прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця.

У канцы турніру быў арганізаваны конкурс малюнкаў, у якім навучэнцы адлюстравалі іх бачанне здаровага ладу жыцця.

ctdimivenec.volozhin-edu.gov.by

29 верасня ў 22-47 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні лазні ў в. Кульшычы. У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджана маёмасць, закураны сцены.

Прычына здарэння высвятляецца. Верагодней за ўсё, да ўзгарання прывяло - парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (перакал печы).

Ратавальнікі нагадваюць: выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў дамах з пячным ацяпленнем жыццёва важнае. Выконвайце неабходныя меры:

  • перад пачаткам і пасля ацяпляльнага сезона неабходна ачысціць комін ад сажы;
  • печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура або раздзелку, у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен быць пабелены;
  • на падлозе перад топкай абавязкова павінен быць прытопачны ліст з негаручых матэрыялаў памерамі не менш за 50х70 см;
  • тапіць печ таксама трэба з захаваннем правіл. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Не пакідайце адчыненымі топачнымі дзверцы, а печ, якая топiцца, – без нагляду.

Не падвяргайце небяспецы сябе і тых, хто жыве з вамі побач. А каб своечасова выявіць узгаранне і пазбегнуць пажару, усталюеце ў хаце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У выпадку пажару выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 ці 112.

Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 18:31

Віншуем спартсменаў-навучэнцаў!

30 верасня 2023 года ў г.Гродна праходзіла адкрытае першынство УСУ «Гродзенская АСДЮШАР ім. А. М. Сапегі» па тэнісе настольным сярод дзяўчат і юнакоў 2013 г. н. і маладзей. У дадзеных спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены-навучэнцы аддзялення тэніса настольнага, Ланько Анастасія і Карабан Юлія.

Дзяўчыны прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і ў выніку спаборніцтваў Ланько Анастасія заняла 1 месца, Карабан Юлія - 2 месца ў асабістым першынстве.

Віншуем спартсменаў-навучэнцаў і трэнераў-выкладчыкаў з выдатным вынікам !

Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 18:31

Віншуем з добрым вынікам!

30 верасня 2023 года ў г.Старыя Дарогі адбыўся XXXVI Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка". Каманда ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна" прыняла ўдзел у дадзеных спаборніцтвах у складзе 29 спартсменаў-навучэнцаў на дыстанцыі 500 м. Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі:

Вярбіцкая Паліна 8 гадоў - 3 месца трэнер-выкладчык - Юшчанка Д.А.

Лушчык Андрэй 9 гадоў - 3 месца трэнер-выкладчык - Юшчанка Д.А.

Квач Уладзіслаў 8 гадоў - 3 месца трэнер-выкладчык - Чарняўскі А.С.

Крутаў Арцемій 9 гадоў - 2 месца трэнер-выкладчык - Чарняўскі А.С.

Карпенка Маргарыта 10 гадоў - 2 месца трэнер-выкладчык - Чарняўскі А.С.

Корнюш Вераніка 9 гадоў - 1 месца трэнер-выкладчык - Юшчанка Д.А.

Віншуем спартсменаў-навучэнцаў і трэнераў-выкладчыкаў аддзялення лёгкай атлетыкі з добрым вынікам!

Напярэдадні прафесійнага свята ў кінатэатры «Юнацтва» ўшаноўвалі настаўніцкую сям'ю Валожынскага раёна.

Узнагароды рознага ўзроўню заслужана атрымалі нашы настаўнікі за сваю працу.

Настаўнікі - гэта не толькі адукаваныя і інтэлігентныя людзі, але і людзі з высокай грамадзянскай пазіцыяй. Ад іх прафесіяналізму, мудрасці, грамадзянскай пазіцыі залежыць лёс падрастаючага пакалення, будучыні нашай краіны.

Ад імя Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко павіншавала педагогаў і ўручыла каштоўныя падарункі лепшым прадстаўнікам аб'яднання.

Шмат цёплых слоў і віншаванняў прагучала ў адрас ветэранаў педагагічнай працы, маладых спецыялістаў і ўсіх настаўнікаў, хто сваёй штодзённай працай адкрывае дарогу сваім вучням да іх дасягненняў.

Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 18:31

Пераможца ў намінацыі харэаграфіі

Памочнік ляснічага Ракаўскага лясніцтва Аляксей Навумовец стаў пераможцам на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкай творчасці сярод членаў галіновага прафсаюза ў намінацыі харэаграфія.

На сцэне Рэспубліканскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі прайшоў фінал творчага спаборніцтва. Журы трэба было ацаніць адразу 20 творчых нумароў: усе яны ўжо былі прызнаны лепшымі на абласных этапах.

02 10 23

У спісе ўдзельнікаў - і 8 прадстаўнікоў лясгасаў. Лясную гаспадарку на конкурсе прадстаўлялі работнікі Валожынскага, Чэрвеньскага, Бабруйскага, Маладзечанскага, Полацкага, Чэрыкаўскага, Барысаўскага вопытнага і Ляхавіцкага лясгасаў.

Таленавіты памочнік ляснічага Ракаўскага лясніцтва Аляксей Навумовец стаў пераможцам у намінацыі харэаграфія!

02 10 23

valozhin.by

Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 18:31

За ведамі ў музей!

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне музейнай справы паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь 27 верасня ў Валожынскім музеі прайшлі экскурсіі на бясплатнай аснове. У гэты дзень музей наведалі навучэнцы сярэдніх школ № 1 і № 2 г.Валожына. Супрацоўнікі музея правялі экскурсіі па экспазіцыях «На шляху да адзінства» і «Генацыд – наша памяць і боль».

volozhyn.museum.by

Старонка 460 з 1388

Задайте вопрос