222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
14 лютага ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі прайшло ўрачыстае мерапрыемства для закаханых, падчас якога маладыя людзі паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах і атрымалі падаруначкі. Мерапрыемства правяла Петраневіч Вікторыя Іванаўна, першы сакратар БРСМ і Гутар Кацярына Дзмітрыеўна, настаўнік англійскай мовы. Віншуем ўсе пары з гэтым выдатным святам!
Нетрадыцыйна прайшоў занятак у аб'яднанні па інтарэсах "Юныя турысты" ДУА "Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна". Хлопцы пабывалі на экскурсіі ў раённым краязнаўчым музеі, дзе пазнаёміліся з выставай рэпрадукцый карцін рускага мастака Мікалая Рэрыха. У сваіх палотнах ён адлюстроўваў тэму падарожжаў, прыроды і горных пейзажаў.
11 лютага 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшла дыялогавая пляцоўка з працоўным калектывам па абмеркаванні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
14 февраля в Воложинском сельскохозяйственном профессиональном лицее прошло торжественное мероприятие для влюбленных, в ходе которого молодые люди поучаствовали в интересных конкурсах и получили подарочки. Мероприятие провела Петроневич Виктория Ивановна, первый секретарь БРСМ и Гутор Екатерина Дмитриевна, учитель английского языка. Поздравляем все пары с этим замечательным праздником!
У рамках Дня МААП супрацоўнікі Валожынскага РАНС сумесна з Валожынскім раённы камітэтам ГА «БРСМ» для навучэнцаў правялі экскурсію па Валожынскім РАНС, дзе азнаёмілі з тэхнічным абсталяваннем пажарных машын, правіламі правядзення аперацый па выратаванні людзей у розных надзвычайных сітуацыях.
У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у Валожыне прайшла прафілактычная акцыя "Бяспека ў кожны дом". Супрацоўнікі Валожынскага РАНС сумесна з Валожынскім раённы камітэтам ГА "БРСМ", членамі МААП ДУА "Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" нагадалі жыхарам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацыях.
Сёння ў Беларусі дзяржава займаецца вырашэннем практычна ўсіх сацыяльных праблем, у тым ліку ў ахове здароўя, адукацыі. Аднак складанасці апошніх гадоў, у тым ліку пандэміі, паказалі, наколькі важна, каб у гэты працэс акрамя дзяржавы былі ўцягнуты і іншыя структуры - у першую чаргу бізнес.
Адкрываецца ніша для інстытута сацыяльнага прадпрымальніцтва з мэтай - падставіць плячо дзяржаве ў рашэнні адпаведных выклікаў. Як правіла, такія прадпрыемствы не арыентаваны на атрыманне звышпрыбытку. Іх асноўныя дасягненні ляжаць у плоскасці грамадскай карыснасці.
Сацыяльны бізнэс - гэта трэнд, які з кожным годам набірае сілу. У свеце становіцца ўсё больш прадпрымальнікаў, якія дзейнічаюць на стыку дабрачыннасці і камерцыі, інавацый і традыцыйных бізнес-практык для вырашэння сацыяльных праблем. Мэта сацыяльнага бізнэсу - сацыяльная місія. У гэтым выпадку грошы становяцца сродкам дасягнення сацыяльна-арыентаваных задач. Сацыяльны прадпрымальнік імкнецца не да таго, каб дабіцца фінансавага поспеху, а да таго, каб яго дзейнасць мела сэнс. Гэта людзі, якія пачынаюць свой бізнэс з рэсурсаў, якія ёсць у іх распараджэнні. Якія б неэфектыўныя гэтыя рэсурсы не былі, менавіта з імі прадпрымальнік пачынае і працуе, нават калі бізнэс не прыносіць звышпрыбытку. Сістэма грамадскіх каштоўнасцяў стварае ў галаве будучых прадпрымальнікаў алгарытм, па якім любы бізнэс павінен быць першапачаткова "сацыяльным", а потым "бізнэсам". Валожынская пярвічная арганізацыя "Беларускай Асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" правяла семінар па абмене вопытам сацыяльных прадпрыемстваў. Асноўная мэта мерапрыемства -паказаць станоўчы вопыт , заматываваць на адкрыццё такіх прадпрыемстваў у Валожынскім раёне, раскрыць новыя магчымасці ў працаўладкаванні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сваім станоўчым вопытам працаўладкавання людзей з інваліднасцю падзяліліся старшыня Жыткавіцкай пярвічнай арганізацыі БелАПДІМІ - Страх Алена ( вырошчванне гаючых траў), Пухавіцкая пярвічная арганізацыя (пашыў адзення), кіраўнік інклюзіўнай кафейнi - пякарнi УП “Цёплы хлеб”, індывідуальны прадпрымальнік, інвалід першай групы Эдуард Кульша . Эдуард аказвае фотапаслугі, навучае такіх жа маладых людзей з інваліднасцю і аказвае дапамогу і садзейнічанне ў іх працаўладкаванні. Эксперты падкрэслілі важную думку - людзі з абмежаванымі магчымасцямі павінны забыцца на сваю інваліднасць і працаваць як звычайны чалавек, быць канкурэнтназдольнымі. Гэта дасць эфект на розных узроўнях. Яны змогуць перайсці з сацыяльных на працоўныя пенсіі i самастойна зарабляць. Але самае галоўнае - у іх галаве будзе зламаны стэрэатып "мне ўсе павінны" і заменены на "што я магу даць людзям і які я як прафесіянал".Удзельнікамі семінара сталі мамы, якія выхоўваюць людзей з інваліднасцю, пажылыя людзі. Яны змаглі задаць свае пытанні і атрымалі на іх адказы, убачылі на рэальным прыкладзе, як арганізаваць сацыяльнае прадпрыемства. У канцы для ўсіх удзельнікаў быў арганізаваны майстар-клас ад Ларысы Мытнік па стварэнні дэкаратыўных упрыгожванняў.Я думаю, такія мерапрыемствы дапамагаюць убачыць, что грамадства спажывання прыходзіць да моманту, калі трэба спыніцца і перагледзець свае імкненні да ўзбагачэння і насычэння, а кожны прадпрымальнік пры стварэнні бізнэсу павінен задаць сабе пытанні:Што карыснага будзе прыносіць мой бізнэс грамадству? Як мой бізнэс будзе ўплываць на тых, хто жыве побач з намі? Каму будзе карысны і каму дапаможа мой бізнэс? Для даведак: За 20 гадоў існавання сацыяльных прадпрыемстваў больш за 226 млн. дзяцей і маладых людзей у свеце змаглі павысіць узровень адукацыі, забяспечана сацыяльная адаптацыя 25 млн. чалавек з абмежаванымі магчымасцямі і статусам бежанцаў. Гэтыя вялікія лічбы сведчаць аб тым патэнцыяле, які дае аб'яднанне намаганняў сацыяльных прадпрымальнікаў па ўсім свеце. Штогод упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама працаўладкоўвае людзей з інваліднасцю па праграме адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці.
В целях предупреждения пожаров и гибели людей от них в Воложине прошла профилактическая акция «Безопасность в каждый дом». Сотрудники Воложинского РОЧС совместно с Воложинским районный комитетом ОО"БРСМ", членами МООП ГУО "Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей" напомнили жителям о необходимости соблюдения правил пожарной безопасности, действий в случае возникновения пожара и других чрезвычайных ситуациях.
В рамках Дня МООП сотрудники Воложинского РОЧС совместно с Воложинским районный комитетом ОО"БРСМ" для учащихся, провели экскурсию по Воложинскому РОЧС, где ознакомили с техническим оснащением пожарных машин, правилами проведения операций по спасению людей в различных чрезвычайных ситуациях.
На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры 11 лютага ў рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Дружим с Законом!” для ўдзельнікаў аб’яднання “Нашчадкі” адбылася гульня-падарожжа “Правы дзяцінства”. У час мерапрыемства падлеткі ў займальнай форме актуалізавалі свае веды пра правы і абавязкі дзяцей.