З работнікамі ўстановы адукацыі сустрэўся Бібік Пётр Іосіфавіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Пётр Іосіфавіч распавёў удзельнікам дыялогавай пляцоўкі аб прапанаваных зменах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акцэнтаваў увагу прысутных на ўзмацненні ролі народаўладдзя ў абноўленым праекце Асноўнага Закона, замацаванні сямейных і маральных каштоўнасцяў у грамадстве, захаванні нацыянальных каштоўнасцяў беларускага народа, забеспячэнні захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Распавёў аб працы Канстытуцыйнай камісіі, а таксама адзначыў нормы па абароне персанальных дадзеных і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні. На думку Пятра Іосіфавіча моладзь павінна актыўна ўдзельнічаць у развіцці сваёй дзяржавы, а канстытуцыйная рэформа накіравана менавіта на гэта.


