Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Заслаўі адкрываюцца новыя культурныя аб'екты

15.06.2020

Сёлета Заслаўе адзначае 1035-годдзе. У сувязі з чым у горадзе адкрываюцца новыя культурныя аб'екты, паведамляе Беларусь 1.

Так, у гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе" запрацавала адзіная ў Беларусі адноўленая гандлёвая лаўка з гістарычнай атмасферай канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Дарэчы, плошча музея займае 113 га, і ён перыядычна папаўняецца новымі экспанатамі і будынкамі.

Сажань, аршын, локаць, фут і крок - гэтыя памеры даўжыні мелі дакладныя паказальнікі ў сантыметрах. І такімі вымярэннямі карысталіся на гэтай тэрыторыі 100-150 гадоў таму. А цяпер у музейным пакоі старажытную гісторыю горада распавядаюць школьнікам.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос