Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы дзіцячы гарадок з'явіўся ў Мачулішчах

24.06.2020

У гарадскім пасёлку Мачулішчы завяршыліся работы па мантажы дзіцячага гульнявога комплексу, паведамляе МЛЫН.ВY.

Плошча ў Мачулішчах заўсёды была цэнтрам прыцягнення для дзяцей і іх бацькоў. Асфальтаваныя дарожкі - аблюбаванае месца для катання на роліках, роварах і самакатах.

Па просьбах жыхароў і ініцыятыве мясцовага выканкама на пустуючай тэрыторыі недалёка ад цэнтра культуры і вольнага часу размясцілі дзіцячы гарадок. Тут устаноўлены арэлі, горкі, домікі, пампавалкі на спружынах, лаўкі і іншы інвентар. Засталося толькі выраўнаваць край пляцоўкі.

Мінулым летам падобны дзіцячы комплекс з'явіўся ў адным з двароў па вуліцы Гвардзейскай. Яго ўсталяваў «Жылiшчнiк Мiншчыны». Пляцоўкі для дзяцей добраўпарадкавалі і каля новабудоўляў на вуліцы Маладзёжнай. Так што ў мачулішчанскіх малых зараз ёсць выбар.

Крыніца: minsk-region.gov.by