Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Вялікі камень» атрымаў узнагароду за ўзорны сэрвіс у Пекіне

14.09.2020

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" удастоены ўзнагароды кітайскага кірмашу гандлёвых паслуг за дэманстрацыю ўзорнага сэрвісу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу парку.

"У Пекіне 4 верасня адкрыўся кірмаш кітайскіх міжнародных гандлёвых паслуг, якi прысвечаны тэме ўзаемнай выгады глабальнага абслугоўвання. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прыняў удзел у гэтай выставе і атрымаў узнагароду за дэманстрацыю ўзорнага глабальнага абслугоўвання", - распавялі ў парку.

Падчас кірмашу ў Пекіне адбыўся глабальны саміт па гандлі паслугамі, спецыялізаваная выстава. Таксама прайшло парадку 190 форумаў і мерапрыемстваў анлайн і афлайн.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам, размешчаная ў 25 км ад Мінска.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос