Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Маладыя спецыялісты папоўнілі педсклад Мінскай вобласці

17.09.2020

Больш за тысячу маладых спецыялістаў прыйшлі на працу ва ўстановы адукацыі Мінскай вобласці ў гэтым навучальным годзе. 86 з іх сваё першае працоўнае месца атрымалі ў Барысаўскім раёне. Толькі ў гарадской сярэдняй школе № 25 педагагічны склад павялічыўся на сем чалавек, паведамляе Беларусь 1.

Ірына Садоўская, начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама: "Ва ўстановах адукацыі Барысаўскага раёна створаны ўсе ўмовы для развіцця нашых рабятаў. Ёсць школы з эстэтычным ухілам, развіта легапраграмаванне. Ёсць STEM-класы і лабараторыі. Акрамя таго, у нас арганізавана работа класаў аграрнай накіраванасці, ваенна-патрыятычныя, юрыдычныя. І, вядома, педагагічныя класы. Таму што мы думаем пра тую маладую змену, якая павінна прыйсці ў нашы ўстановы адукацыі".

Усяго ж ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці зараз працуюць каля 30 000 педагогаў.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос