Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новыя педкласы адкрываюцца ў школах Мінскай вобласці

16.10.2020

Педагагічныя класы набіраюць папулярнасць у школах Мінскай вобласці. Напрыклад, толькі ў Вілейскім раёне - 6 груп. Дадатковую профільную адукацыю там атрымліваюць амаль 40 навучэнцаў. Факультатыўныя заняткі складаюцца з псіхалагічных і педагагічных модуляў. Пад канец навучання будучыя педагогі рыхтуюць партфоліо - і (пры ўмове сярэдняга бала не ніжэй 8) могуць паступаць у педагагічныя ВНУ без ЦТ.

Таццяна Валынец, метадыст упраўлення адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама: "У гэтым навучальным годзе ўпершыню быў адкрыты педагагічны клас ва ўстанове адукацыі, размешчанай у сельскай мясцовасці. Гэта дзяржустанова адукацыі "Куранецкая сярэдняя школа". Там навучаюцца 5 дзяўчат, яны заматываваны на далейшае паступленне. Наогул, дадзеная ўстанова адукацыя дае нам лідэраў па паступленнi на педагагічныя спецыяльнасці".

Дарэчы, у Вілейскім раёне прафесію педагога для далейшага вывучэння выбіраюць 17% навучэнцаў. Сярод выпускнікоў педагагічных класаў - гэта лічба значна вышэйшая.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос