Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ацяпленне цалкам ўключана на аб'ектах соцферы і жылфонду па Мінску і Мінскай вобласці

22.10.2020

Ацяпленне на аб'ектах соцферы і жыллёвага фонду па Мінску і Мінскай вобласці цалкам ўключана, паведамілі БЕЛТА ў сектары ідэалагічнай работы і грамадскіх сувязей "Мінскэнерга".

"Па стане на 7.00 21 кастрычніка ўключана ацяпленне на аб'ектах сацыяльнай сферы і жыллёвага фонду на 100% у Барысаве, Мінску, Жодзіна, Вілейцы, Маладзечна, Слуцку, Рудзенску, Свіслачы, Дружным, Салігорску", - адзначылі на прадпрыемстве.

Між тым, у адміністрацыйных і грамадскіх будынках і іншых аб'ектах некаторых гарадоў падключэнне ацяплення яшчэ працягваецца. У Слуцку, Салігорску і Маладзечне батарэі пацяплелі ў 50% названай катэгорыі будынкаў, у Рудзенску, Свіслачы і Дружным - у 32%.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос