Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Юныя жыхары вобласці могуць трапіць у акадэмію танца Эйфмана. Дзе і калі пройдуць прагляды

03.11.2020

Акадэмія танца Барыса Эйфмана з Санкт-Пецярбурга прыедзе ў Беларусь у пошуках юных талентаў, піша БЕЛТА.

Акадэмія танца Барыса Эйфмана - адзінае харэаграфічнае вучылішча ў Расіі, якое прымае дзяцей з сямі гадоў. Яго навучэнцы выступаюць на сцэне Марыінскага, Міхайлаўскага і Александрынскага тэатраў Санкт-Пецярбурга. Прафесійнае майстэрства выхаванцаў таксама бачылі гледачы Кітая, Аўстрыі і Латвіі.

Навучэнцы, якія паспяхова пройдуць прагляд, маюць магчымасць паступіць у вучылішча і атрымаць агульную адукацыю і прафесійную харэаграфічную падрыхтоўку па інавацыйнай сістэме. Унікальнасць навучання заключаецца ў інтэграцыі традыцый выкладання класічнага балетнага мастацтва і канцэпцыі сучаснай сусветнай харэаграфіі. Увесь комплекс спецыяльных дысцыплін дазваляе падрыхтаваць універсальных артыстаў балета XXI стагоддзя, запатрабаваных у трупах вядучых расійскіх і замежных тэатраў. Асаблівая ўвага надаецца сцэнічнай практыцы.

Па заканчэнні балетнага вучылішча выдаецца дыплом аб сярэдняй прафесійнай адукацыі «Артыст балета, выкладчык». Пасля папярэдняга выезду педагогаў акадэміі ў Мінск ужо сем юных беларусаў паспяхова вучацца ў Санкт-Пецярбургу.

Прагляды акадэміі адбудуцца падчас харэаграфічнага конкурсу «Славянскія самацветы», на іх запрашаюцца ўсе жадаючыя 6-11 гадоў. Прагляды пройдуць 30 кастрычніка а 15:00 і 31 кастрычніка а 19:30 у Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос