Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Урад прадаставіць Уздзенскаму райаграсэрвісу субсідыі па крэдытах

10.12.2020

Уздзенскаму райаграсэрвісу прадаставяць з рэспубліканскага бюджэту субсідыі па двух крэдытах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 снежня 2020 года нумар 707, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Субсідыі будуць прадастаўлены ў 2020-2029 гадах на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі "Беларусбанка". Правы і абавязкі па іх перайшлі да райаграсэрвісу ад ААТ "Уздзенскі". Крэдыты выдаваліся для рэканструкцыі і будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў па рэспубліканскай праграме развіцця малочнай галіны ў 2010-2015 гадах.

Астатак тэрміновай запазычанасці па двух крэдытных дагаворах на 1 ліпеня 2020 года складаў больш як Br1,2 млн.

Згодна з дакументам, субсідыі будуць штомесячнымі ў памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос