Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

БЕЛАЗ паставіць «Сібірскаму антрацыту» 24 самазвалы на $45 млн

17.12.2020

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" паставіць АТ "Сібірскі антрацыт" (уваходзіць у групу "Сібантрацыт") у Новасібірскай вобласці 24 самазвалы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

Згодна з кантрактам будзе пастаўлена дзесяць 220-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-75307 і чатырнаццаць машын БЕЛАЗ-75131 грузападымальнасцю 130 т. Адгрузка тэхнікі пачнецца ў снежні.

Паводле інфармацыі групы "Сібантрацыт", сума кантракта - больш як $45 млн. "Мы накіравалі істотныя інвестыцыі ў пашырэнне парку аўтатэхнікі, паколькі гэта неабходна для рэалізацыі нашай праграмы па павелічэнні аб'ёмаў здабычы антрацыту ў 2021 годзе: у параўнанні з 2020 годам мы чакаем рост 35 працэнтаў", - праінфармаваў генеральны дырэктар УК "Сібантрацыт" Сяргей Мельнікаў.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - вядомы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос