Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэзідэнт «Вялікага каменя» рэалізуе праект у сферы новых матэрыялаў

22.12.2020

Кампанія "Салідпайп Сістэм" (Беларусь) зарэгістравана 15 снежня ў якасці новага рэзідэнта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт "Вялікага каменя".

Кампанія будзе рэалізоўваць праект у сферы новых матэрыялаў - ён звязаны з вытворчасцю і нанясеннем інавацыйнага ахоўнага пакрыцця на камплектуючыя для абсталявання, што прымяняецца ў здабыўной прамысловасці.

"Гэта тэхналогія з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі і краін еўразійскага рэгіёна. Пачатак выпуску прадукцыі запланаваны на 2021 год", - расказалі ў індустрыяльным парку.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асобая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны амаль 70 рэзідэнтаў з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос