Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Кубак Усходняй Еўропы па лыжных гонках праходзіць у «Раўбічах»

06.01.2021

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прымае спаборніцтвы па лыжных гонках - трэці этап Кубка Усходняй Еўропы. За ўзнагароды змагаюцца спартсмены з Беларусі і Расіі.

5 студзеня прайшлі індывідуальныя гонкі класічным стылем у жанчын на 5 км і ў мужчын на 10 км. У жанчын першае месца заняла гаспадыня трасы Настасся Кірылава. Другое месца ў Ліліі Васільевай, замкнула прызавую тройку Настасся Маскаленка - абедзве прадстаўляюць каманду Расіі. У мужчын увесь прызавы п'едэстал занялі расійскія спартсмены. Першае месца ў Андрэя Ларкова, другім фінішаваў Антон Цімашоў, трэцім - Арцём Нікалаеў.

Лепшым з беларусаў стаў Міхаіл Сямёнаў, які заняў 6-е месца.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос