Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Больш за 17 тысяч чалавек працаўладкавалі службы занятасці Міншчыны ў мінулым годзе

13.01.2021

У Мінскай вобласці органы занятасці за 2020 год працаўладкавалі 17 418 чалавек, з якіх 7111 раней лічыліся беспрацоўнымі, паведаміла БЕЛТА.

Па словах начальніка ўпраўлення па занятасці насельніцтва Мінаблвыканкама Людмілы Палазнiк, першачарговай задачай было працаўладкаваць усіх людзей, якія звярнуліся ў пошуках працы.

- Пандэмія ніяк не паўплывала на працу службаў занятасці, большасць кампаній працягвала набіраць персанал, таму ўладкавацца на працу было магчыма. - распавяла Людміла Палазник.

На прафесійнае перанавучанне ў 2020 годзе былі накіраваны 762 беспрацоўных чалавека. Найбольш запатрабаванымі для перападрыхтоўкі сталі прафесіі па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці, аператара кацельні, кіроўцы пагрузчыка, кухары, цырульніка і майстры па манікюры.

Па стане на 1 студзеня 2021 года на ўліку ў органах занятасці лічыліся 1325 чалавек, у тым ліку 797 беспрацоўных. З іх - 466 мужчын і 331 жанчына.

Крыніца: minsk-region.gov.by