Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Плацельшчыкі Мінскай вобласці за 2020 год папоўнілі бюджэт на Br3511,9 млн

19.01.2021

Ад плацельшчыкаў Мiнскай вобласці за 2020 год у кансалідаваны бюджэт паступіла Br3511,9 млн, паведамілі БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Мiнскай вобласці.

"Паводле аператыўных звестак у бюджэт рэгіёну за мінулы год паступіла Br3511,9 млн, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт - Br583,9 млн, у мясцовыя бюджэты - Br2928,0 млн", - удакладніў намеснік начальніка інспекцыі Юрый Канавалаў.

Найбольшыя сумы паступілі па падаходным падатку - Br1088,8 млн, або 31% у даходах кансалідаванага бюджэту. Таксама прыкметны ўклад экалагічнага падатку (уключаючы падатак за здабычу) - Br666,9 млн, або 19%, і падатку на прыбытак - Br398,3 млн, або 11,3%.

Доля падатку на дабаўленую вартасць - 6,6% (Br233 млн), акцызаў - 4,2% (Br146, 8 млн), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання - 3,6% (Br125, 1 млн).

У 2019 годзе ў кансалідаваны бюджэт рэгіёну ад плацельшчыкаў паступіла Br3896,3 млн.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос