Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Тарпеда-БелАЗ» і «Нёман» згулялі ўнічыю на футбольным турніры ў Жодзіне

04.02.2021

Чарговыя матчы перадсезоннага футбольнага турніру "Белазавец-2021" у Жодзіне завяршыліся ўнічыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку 3 лютага гаспадары спаборніцтваў футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" разышліся мірам з гродзенскім "Нёманам" - 2:2, а сустрэча "Слуцка" і "Іслачы" скончылася з лікам 1:1. У апошнім туры спаборніцтваў у 1-й групе 5 лютага тарпедаўцы згуляюць з "Іслаччу", а "Слуцк" сустрэнецца з "Нёманам".

4 лютага сустрэчы другога тура пройдуць у другой групе - дзяржынскі "Арсенал" будзе сапернічаць з дубліруючым складам мінскага "Дынама", а сталічныя "Крумкачы" згуляюць з бабруйскай "Белшынай". У стартавым туры "Арсенал" узяў верх над "Крумкачамі" з мінімальнай перавагай 1:0, а дублёры "Дынама" выйгралі ў "Белшыны" з рэзультатам 2:0.

Групавы этап завершыцца 6 лютага, а 7 лютага адбудуцца стыкавыя паядынкі за падагульняючыя месцы.

Год таму ў вырашальным паядынку гэтага турніру футбалісты "Слуцка" перамаглі "Смалявічы" з лікам 3:1, а ў гульні за 3-е месца гродзенскі "Нёман" узяў верх над "Віцебскам" у серыі пасляматчавых пенальці- 5:4 (асноўны час - 0:0).

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос