Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці запланавана акцыя «Тыдзень лесу»

01.04.2021

Яна стартуе 3 красавіка. Стаць удзельнікам можа кожны. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Валанцёраў забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром.

Будуць пазначаныя тэрыторыі, дзе неабходна высадзіць дрэвы. У Смалявіцкім лясгасе ўжо ўсё гатова. Ідзе запіс сярод валанцёраў і добраахвотнікаў. Усяго ў лясгасах вобласці плануюць высадзіць 25 мільёнаў дрэў. Толькі пад маладыя елкі і хвоі адведзена 5 тысяч гектараў. Больш актыўна аднаўляць лес плануюць у Лагойскім, Любанскім і Барысаўскім лясгасах.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос