Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На пасаду пракурора Мінскай вобласці назначаны Юрый Шчацько

14.04.2021

На пасаду пракурора Мінскай вобласці назначаны Юрый Шчацько. Сёння генеральны пракурор Андрэй Швед прадставіў калектыву новага пракурора вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры.

Андрэй Швед падзякаваў за службу на гэтай пасадзе Сяргею Хмаруку, пажадаў яму поспехаў на пасадзе намесніка генеральнага пракурора.

Паводле слоў генпракурора, Юрый Шчацько за час службы на розных пасадах у органах пракуратуры, Следчага камітэта, узначальваючы ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці, праявіў сябе з лепшага боку: як чалавек абсалютна адданы дзяржаве, прысязе, абавязку і сваёй справе.

Андрэй Швед уручыў пасведчанне і пажадаў Юрыю Шчацько поспехаў, вытрымкі, мудрасці, дзейнічаць па справядлівасці.

Юрый Шчацько назначаны на пасаду пракурора Мінскай вобласці загадам генеральнага пракурора ад 8 красавіка 2021 года.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by