Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дырэктарам гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» назначаны Дзмітрый Яшчанка

03.05.2021

Дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" назначаны Дзмітрый Яшчанка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў калектыву дзяржаўнай установы новага дырэктара. Раней Дзмітрый Яшчанка займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты "Нясвіжскія навіны".

Анатоль Маркевіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў рамках мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці перад калектывам установы пастаўлены сур'ёзныя задачы па далейшым развіцці аб'ектаў музея-запаведніка, стварэнні новых экспазіцый, рэалізацыі новых праектаў, развіцці турыстычнага патэнцыялу.

Палацава-паркавы комплекс унесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, з'яўляецца сапраўды адной са знакавых мясцін у краіне. Пасля маштабнай рэканструкцыі, праведзенай пры падтрымцы дзяржавы, комплекс стаў сапраўднай жамчужынай турыстычнага жыцця рэспублікі.

Аб'ект прыцягвае вялікую колькасць турыстаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін. Ні адзін турыстычны маршрут не абыходзіцца без наведвання гэтай ўнікальнай мясціны. І сёння, уступаючы на пасаду, новы кіраўнік прымае на сябе місію па захаванні і прымнажэнні дасягнутых вынікаў, далейшым развіцці замкавага комплексу як візітнай карткі краіны.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос