Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Свята мастацтваў «Музы Нясвіжа» адбудзецца 22 мая

19.05.2021

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі запрашае 22 мая на XXV свята мастацтваў "Музы Нясвіжа - 2021", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Юбілейныя ўрачыстасці адкрыюцца творчай сустрэчай з Міхаілам Фінбергам і выступленнем струннага квартэта пад назвай "Музычныя скарбы Беларусі". У тэатральнай зале палацава-паркавага ансамбля адбудзецца канцэрт "Музычным шляхам роднай Бацькаўшчыны", а ў касцёле Божага Цела прадставяць "Духоўнае аблічча музычнай Беларусі".

Вечарам з нагоды 25-годдзя творчай дружбы аркестра з жыхарамі Нясвіжа адбудзецца вялікі канцэрт "Мая краіна - мая сям'я". У выкананні салістаў - лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў - заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Тамела, а таксама Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Алесі Дзяржавец, Дзмітрыя Качароўскага, Руслана Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва, Яўгенія Цымбаліста і Ягора Шаранкова - прагучаць вядомыя песні, якія сталі часткай духоўнага жыцця беларускага народа.

"Мы шмат гадоў працуем у гэтым горадзе. На гэты раз мы пакажам чатыры праграмы нашага аркестра. Выключна беларускія. Мы працуем толькі на нацыянальным матэрыяле, - расказаў маэстра. - Усе людзі, якія жывуць у Беларусі, павінны любіць сваю музыку, сваю краіну. Гэта тое, чым мы займаемся шмат гадоў. І вельмі ганарымся, што да нас у аркестр прыходзяць новыя музыканты. Карыстаючыся выпадкам, мы запрашаем усіх у Нясвіж. Будзем рады чарговай сустрэчы".

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос