Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» пакажуць у эфіры «Беларусь 3»

03.06.2021

Маладзечна з 11 па 12 чэрвеня прыме Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2021". Пачуць кампазіцыі айчынных аўтараў і лірыку сапраўдных майстроў слова змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 3" - дзякуючы трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам культурных навін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Здымачная група праекта "Навіны культуры" наведае асноўныя пляцоўкі свята і пакажа ўсе сюрпрызы і тэматычныя праекты, падрыхтаваныя арганізатарамі для жыхароў і гасцей Маладзечна ў юбілейны (мерапрыемства праводзіцца 20-ы раз) для фестывалю год, а спецыяльны суботні выпуск праграмы "Культурны рэпартаж" пагартае старонкі ўсёй дваццацігадовай гісторыі музычна-паэтычнага форуму.

Галоўнай падзеяй першага фестывальнага дня стануць урачыстая цырымонія адкрыцця і ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, прэм'ерная канцэртная праграма "Талака", прысвечаная памяці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і знакамітага піяніста і аўтара песень Ігара Паліводы. Канцэртную праграму прадставяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга.

Тэлеверсію канцэрта-адкрыцця фестывалю тэлеканал "Беларусь 3" пакажа 12 чэрвеня ў 17.20, а вечарам у 21.30 у прамым эфіры з Летняга амфітэатра Маладзечна - святочны гала-канцэрт закрыцця форуму, праграму "Маладзечна - насустрач шлягерам" з удзелам зорак беларускай эстрады і любімых ансамбляў.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос