Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У «Вялікім камені» створаць асаблівыя ўмовы для праектаў з інвестыцыямі не меншымі за $50 млн

09.06.2021

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" створаць асаблівыя ўмовы для "якарных" інвестараў. Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дадатковыя прэферэнцыі для праектаў з інвестыцыямі не меншымі за $50 млн прадугледжаны новым праектам указа Прэзідэнта. Сярод іх - ільготныя цэны на зямельныя ўчасткі, спрашчэнні ў сферы мытнага адміністравання і іншыя.

У "Вялікім камені" ўпэўнены, што прыцягненне буйных інвестараў дасць магчымасць пашырыць кластарны прынцып дзейнасці. У далейшым па асобных рашэннях урада прэферэнцыямі змогуць скарыстацца і прадпрыемствы па-за паркам, але толькі тыя, якія ўдзельнічаюць у капітале і вытворчым працэсе рэзідэнтаў.

Акрамя гэтага, для стымулявання стварэння субпаркаў, перш за ўсё, буйных кітайскіх рэгіёнаў, у прыватнасці, правінцый Сычуань, Шэньсі, Цяньцзінь, згодна з новым указам кампаніі - стваральнікі субпаркаў змогуць атрымаць статус рэзідэнта.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос