Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Камбайны – самым працавітым: новая тэхніка «Гомсельмаша» паступіла ў гаспадаркі Мінскай вобласці

06.07.2021

Адбылася перадача першай партыі новых збожжазбіральных машын айчыннай вытворчасці «Гомсельмаш». Ключы ад 12 адзінак тэхнікі камбайнёрам і механізатарам перадавалі першы намеснік старшыні Міналбвыканкама Сяргей Леўковіч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла і генеральны дырэктар холдынга «Гомсельмаш» Аляксандр Новікаў.

У сельскагаспадарчых арганізацыях Мінскай вобласці на сённяшні дзень эксплуатуюцца 1929 збожжазбіральных камбайнаў. З мэтай аднаўлення парка кіраўніцтвам вобласці было прынята рашэнне аб набыцці 60 новых машын, у тым ліку 40 адзінак сучасных камбайнаў маркі GS-2124.

Апошні мае адметнасці, у тым ліку, выкарыстоўванне сістэмы дакладнага абмалота Trimble, дазваляючай праводзіць збор збожжа ў рэжыме аўтакіравання, а таксама можа ствараць электроныя карты палей з наступным адлюстроўваннем на кожнай з пляцовак фактычнай ураджайнасці.

Як зазначыў кіраўнік «Гомсельмаша», доўгі час прадпрыемства супрацоўнічае з працаўнікамі сельскай гаспадаркі. За апоўнія два дзесяцігоддзі адбылося шмат чаго ў гісторыі “Гомсельмаша”, у тым ліку быў створаны монакамбайн, а таксама шырокая лінейка тэхнікі. Ігра Брыла пажадаў працаўнікам гаспадарак Міншчыны плённай працы і добрых паказчыккаў па выніках уборкі жніва.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос