Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Смалявічах

15.07.2021

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Смалявічах. Са сваімі праблемнымі пытаннямі да губернатара звярнуліся 13 чалавек.

Тэмы датычыліся выкарыстання зямельных участкаў, добраўпарадкавання населеных пунктаў. Хвалюе мясцовых жыхароў і ўстаноўка камп'ютарнага тамографа ў паліклініцы, будаўніцтва буйнога магазіна, спартыўных аб'ектаў і дзіцячых пляцовак. У няпростай сітуацыі апынуліся жыхары вёскі Пяцігодка: іх населены пункт размешчаны ўсяго за два кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта. Адгэтуль і скаргі на шум і адсутнасць сну.

Усе пытанні - на кантролі. Адказным службам трэба будзе дэталёва прапрацаваць і вывучэнне кожнай праблемы. Усе, хто звярнуўся, атрымаюць адказы.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос