Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мінская вобласць і Расія плануюць рэалізаваць унікальны бізнес-праект у сферы сельскай гаспадаркі

23.07.2021

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўген Лук'янаў абмеркавалі сёння на сустрэчы ў сталіцы ўнікальны бізнес-праект у сферы сельскай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча Аляксандра Турчына і Яўгена Лук'янава доўжылася больш за дзве гадзіны. Падчас гутаркі яны абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў рэалізацыі бягучых і новых праектаў. "Апошнім часам праводзім шмат сустрэч з прадстаўнікамі Расіі. Супрацоўніцтва з краінай развіваем пастаянна. Наша сённяшняя гутарка з паслом толькі паскорыць работу над многімі праектамі, асабліва міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, на гэты момант абдумваем, як рэалізаваць унікальны бізнес-праект з расійскімі партнёрамі ў сферы сельскай гаспадаркі. Ён будзе закранаць нетрадыцыйныя для Беларусі напрамкі", - расказаў губернатар.

Пасол Расіі расказаў, што цяпер актыўна знаёміцца з Беларуссю. "Тры месяцы на пасадзе пасла. Праводжу шмат сустрэч у краіне, знаёмлюся з людзьмі. Сёння ўбачыўся са старшынёй Мінаблвыканкама. Абмеркавалі двухбаковае развіццё, пагаварылі аб эканоміцы, вытворчасцях. Намецілі шляхі супрацоўніцтва, але для іх развіцця неабходна сабраць больш даных, абагульніць звесткі і зразумець, наколькі выгадныя і перспектыўныя намечаныя вектары", - расказаў Яўген Лук'янаў.

Ён таксама адзначыў, што адносіны дзвюх краін будуюцца на ўзаемнай паважлівай і выгаднай зацікаўленасці. Перагаворы будуць прадоўжаны.

За студзень - май 2021 года тавараабарот прадпрыемстваў Мінскай вобласці з Расійскай Федэрацыяй склаў $2240,1 млн (тэмп росту - 130,9 працэнта), экспарт - $1432,3 млн (тэмп росту-135,2 працэнта), а імпарт - $807,8 млн (тэмп росту - 124,0 працэнта). Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры $624,5 млн.

У студзені - сакавіку 2021 года аб'ём прамых замежных інвестыцый, якія паступілі з Расійскай Федэрацыі, налічвае $94,5 млн. Гэта 113,1 працэнта да ўзроўню студзеня - сакавіка 2020 года.

На сённяшні дзень з прыцягненнем інвестыцый ТАА "Карпарацыя "Волма" (Расійская Федэрацыя) у Жодзіне рэалізуецца інвестыцыйны праект па праектаванні і будаўніцтве завода па вытворчасці цэментава-перлітавых панэлей з аб'ектамі інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Завяршыць работы плануюць у 2026 годзе.

Акрамя таго, з удзелам расійскага капіталу на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" праходзіць будаўніцтва фармацэўтычнага завода, а таксама вытворчасці індыкатарных тэст-палосак і сістэм дыстанцыйнага кантролю здароўя.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by