Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе ў Стоўбцах

03.08.2021

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе з 3 па 13 жніўня ў Стоўбцах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Стаўбцоўскім райвыканкаме.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю беларускага мастацтва, далучэнне насельніцтва да дасягненняў мастацкай культуры, паляпшэнне архітэктурнай і эстэтычнай выразнасці мясцовасці. "Тэматыка пленэра будзе звязана з імем і творчасцю Якуба Коласа, які з'яўляецца выхадцам Стаўбцоўшчыны. Наступны год знамянальны 140-годдзем з дня нараджэння знакамітага паэта, раён вырашыў падрыхтавацца да такой падзеі загадзя, запрасіўшы скульптараў, якія створаць тэматычныя фігуры. Потым іх установяць на вуліцах горада", - расказалі ў райвыканкаме.

У пленэры прымуць удзел 5 мастакоў з Беларусі. На працягу 10 дзён кожны ўдзельнік будзе вырабляць скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі каменя.

Арганізатарамі пленэра выступілі галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці" і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос