Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аляксандр Турчын: людзям на асабістых прыёмах трэба даваць простыя і зразумелыя адказы

19.08.2021

На асабістых прыёмах грамадзянам трэба даваць простыя і зразумелыя адказы, а не спасылацца на вялікую колькасць нарматыўна-прававых актаў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын пасля прыёму грамадзян у Маладзечне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна разумець, што тая ці іншая сфера можа быць цалкам знаёмай аднаму і зусім незразумелай іншаму. Часам, кансультуючы людзей, некаторыя спасылаюцца на вялікую колькасць нарматыўна-прававых актаў, якія ведае далёка не кожны. Адпаведна сутнасць адказу грамадзянам можа быць незразумела. Лічу, што на асабістых прыёмах людзям трэба даваць лаканічныя, простыя адказы, каб ім было зразумела. Тэзісна, якія варыянты вырашэння праблемы ёсць, і расказаць аб найбольш аптымальным", - расказаў Аляксандр Турчын.

Ён таксама адзначыў, што для больш эфектыўнага вырашэння праблем на асабістыя прыёмы грамадзян трэба запрашаць як мага больш кіраўнікоў ведамасных аддзелаў, галіновых арганізацый і прадпрыемстваў. Гэта дасць магчымасць пачуць розныя меркаванні адносна пытання, атрымаць некалькі варыянтаў вырашэння праблемы. "Заўсёды кажу, што трэба спрабаваць ставіць кропку ў любым пытанні, нават самым складаным. Усе праблемы, з якімі звяртаюцца грамадзяне, павінны вырашацца", - падкрэсліў губернатар.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by