Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Старых Дарогах прайшло VIII абласное свята-конкурс «Матчыны кросны»

24.08.2021

Святочнае шэсце, дэфіле ў нацыянальных касцюмах і майстар-класы ад прафесійных ткачых. У Старых Дарогах прайшоў восьмы конкурс па ткацтве "Матчыны кросны". Фестываль праводзіцца раз за тры гады, а пачынаў сваю гісторыю з нулявых. Гэтым разам ён сабраў больш за 70 чалавек з 16 раёнаў Мінскай вобласці. Удзельнічалі і дзеці. Пабывала на свяце і наш карэспандэнт Дар'я Рачко.

Любоў да культуры ў сям'і Сафіі Паўловіч прывіваюць з ранняга дзяцінства. Дзяўчынцы тры з паловай гады, а яна ўжо ведае як правільна сплятаць ніткі, каб атрымаўся патрэбны ўзор. Не дзіўна, бо за станком працуюць ужо чатыры пакаленні.

Нацыянальныя мелодыі, танцы, парад ручнікоў - увесь каларыт беларускага ткацтва. Менавіта так адбылося адкрыццё восьмага фестывалю "Матчыны кросны".

Гісторыя свята пачалася яшчэ 21 год таму. Тады ў Старыя Дарогі паказаць свае вырабы прыехалі лепшыя ткачыхі з 8 рэгіёнаў Міншчыны. З кожным разам колькасць майстроў павялічвалася і геаграфія конкурсу пашыралася. За гэты час фестываль стаў не толькі візітнай карткай горада, але і набыў статус "абласнога".

Сёлета творчае спаборніцтва сабрала больш за 70 удзельнікаў з 16 рэгіёнаў Мінскай вобласці.

Конкурс праводзіцца па двух кірунках: выстава гатовых работ і праверка на хуткасць і якасць. За тры гадзіны майстры павінны прадэманстраваць тэхналагічны і мастацкі ўзровень ткацтва і пляцення: стварыць ручнік, сурвэтку або пояс.

Пераможцаў вызначалі ў чатырох намінацыях і двух узроставых катэгорыях: ад 6 - да 18 гадоў, ад 18 і старэйшых.

Падчас свята можна было наведаць музей пад адкрытым небам, кірмаш вырабаў рамеснікаў, інтэрактыўныя пляцоўкі, дэфіле ў нацыянальных касцюмах і флэшмоб "вянок прыгажосці", для гасцей арганізавалі і майстар-клас па ткацтве на кроснах.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by