Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Алею адзінства высадзілі ля СШ № 2 у Калодзішчах

15.11.2021

Свежыя пачынанні. Ліпы, бярозы і вастралістыя клёны зараз будуць упрыгожваць тэрыторыю школы № 2 у Калодзішчах. Зялёную алею з пяці дзясяткаў дрэў высадзілі ў гонар Года народнага адзінства. Ініцыятарамі дабрачыннага праекта выступілі супрацоўнікі філіяла па Мінскай вобласці найбуйнейшай страхавой арганізацыі нашай краіны. Ёй, дарэчы, сёлета спаўняецца 100 гадоў. Добрую ініцыятыву падтрымалі вучні і настаўнікі Калодзішчанскай школы, а таксама кіраўніцтва Мінскага раёна. А саджанцы выдзеліла мясцовае лясніцтва. Нагадаем, сучасная ўстанова адукацыі больш чым на 700 школьнікаў адсвяткавала наваселле ў пачатку верасня.

Усяго ў Мінскім раёне сёлета толькі каля навучальных устаноў высадзілі сем алей адзінства. Неўзабаве з'явіцца і восьмая ў гонар адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў аграгарадку МІханавічы. Яно запланавана да канца года.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос