Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Салігорску аб'явілі конкурс на лепшы эскізны праект амфітэатра

23.11.2021

У Салігорску аб'явілі конкурс на лепшы эскізны праект амфітэатра ў парку па вуліцы Набярэжнай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Салігорскім райвыканкаме.

Конкурс аб'яўлены, каб вызначыцца з архітэктурным абліччам летняга амфітэатра і ўлічыць пры гэтым меркаванне гараджан і гасцей горада. Так, райвыканкам прапануе распрацаваць эскізны праект і канцэпцыю будаўніцтва аб'екта на 2500-3000 гледачоў. Трэба падрыхтаваць яго архітэктурны вобраз, канструктыўную і планіровачную структуру, а таксама абгрунтаваць прапанаваныя рашэнні. Таксама ўдзельнікі могуць прапанаваць варыянты па ўладкаванні паркавай зоны, каб зрабіць яе максімальна прывабнай для правядзення часу і адпачынку насельніцтва.

Амфітэатр плануюць размясціць каля Салігорскага вадасховішча. Дзякуючы такому размяшчэнню яго наведвальнікі змогуць назіраць за мерапрыемствамі, якія будуць арганізоўваць на вадзе. Побач з'явіцца зона атракцыёнаў, а таксама пляцоўкі для арганізацыі выязнога гандлю і экспрэс-харчавання.

Прапаноўваць эскізы могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць дыплом па спецыяльнасці "архітэктура" або "прамысловае грамадзянскае будаўніцтва". Таксама дапускаюцца студэнты з 3-га па 6-ы курс, якія вывучаюць архітэктуру, праектаванне і грамадзянскае будаўніцтва. Яны могуць удзельнічаць як самастойна, так і камандамі не большымі за тры чалавекі.

Прыём заявак стартуе 19 лістапада і прадоўжыцца да 3 снежня. Анлайн-галасаванне будзе праведзена ў перыяд з 7 па 14 снежня. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 17 снежня. Удзельнікі, якія зоймуць прызавыя месцы, атрымаюць за прапановы грашовыя ўзнагароды.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос