Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ТАА «ІнКата» стала рэзідэнтам «Вялікага каменя»

25.11.2021

Сёння статус рэзідэнта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" атрымала ТАА "ІнКата" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Раней у гэтым годзе кампанія была зарэгістравана ў якасці інвестара. Яна пабудуе ў "Вялікім камені" аб'екты, на базе якіх будзе аказваць падтрымку суб'ектам інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка.

У рамках праекта будуць аказвацца паслугі праектавання, протатыпавання, па распрацоўцы тэхнічнай дакументацыі, а таксама прадастаўляцца рабочыя месцы і абсталяванне.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by