Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» будзе вырабляць рэагенты для дыягностыкі захворванняў

30.11.2021

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Кітайска-беларускі цэнтр інавацыйных біяінжынерных тэхналогій" (КНР), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Кампанія будзе вырабляць рэагенты для дыягностыкі каранавіруса і некаторых іншых захворванняў, а таксама для дыягностыкі бяспекі харчовых прадуктаў.

Новы рэзідэнт мае намер супрацоўнічаць з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Вырабленую прадукцыю плануецца пастаўляць у краіны ЕАЭС, Еўрапейскага саюза і Кітай.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос