Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» зоймецца стварэннем лічбавых энергааб'ектаў

31.12.2021

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы, 85-ы рэзідэнт. Ім стала беларускае ТАА "СінРубЭнерга" з навукова-даследчым праектам у галіне стварэння лічбавых энергааб'ектаў і разумнага горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Кампанія будзе весці распрацоўку комплексных сістэм аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі. "У ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта новы рэзідэнт плануе ажыццяўляць навуковыя даследаванні, вытворчасць і пашырэнне на рынку комплексных сістэм аўтаматызацыі", - сказалі ў прэс-службе.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос