Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Турчын аб наданні Бараўлянам статусу горада: пытанне неадназначнае, хуткага вырашэння не будзе

06.01.2022

Пытанне аб наданні Бараўлянам статусу горада неадзначнае, патрабуе дадатковага вывучэння і не будзе вырашана хутка. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, пытанне аб змяненні статусу Бараўлян дасканала вывучалася, абмяркоўвалася з людзьмі на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета.

"Пытанне не такое адназначнае, патрабуе асобнага абмеркавання па прычыне таго, што людзі карыстаюцца прэферэнцыямі сельскай мясцовасці ў Бараўлянах. У выпадку надання статусу горада гэтыя прэферэнцыі будуць страчаны. Гэта закранае немалую колькасць людзей. На мой погляд (і я далажыў аб гэтым кіраўніку дзяржавы), нам трэба больш шырока паглядзець на праблему Мінскага раёна, у тым ліку і ва ўзаемадзеянні з Мінскам, паглядзець на межы горада, Мінскага раёна, каб выпрацаваць аптымальнае рашэнне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Вядома, не ва ўрон людзям", - сказаў губернатар.

Напрыклад, у Мінскім раёне вельмі востра стаіць праблема пашырэння сельскіх могілак. "Прэзідэнт даў даручэнне яшчэ раз прапрацаваць тыя зямельныя ўчасткі, якія неабходны для пашырэння сельскіх могілак Мінскага раёна, і аператыўна ўнесці на разгляд кіраўніку дзяржавы", - адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама.

Што датычыцца магчымых тэрмінаў прыняцця рашэння аб статусе Бараўлян, ён растлумачыў: "Прыняцце такіх рашэнняў на самай справе не аднаго месяца работа, таму што гэтыя рашэнні не павінны ніякім чынам пагаршаць жыццё нашых людзей".

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос