Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэкордны прырост рэзідэнтаў парка «Вялікі камень» зафіксаваны ў 2021 годзе

25.01.2022

У 2021 годзе зафіксаваны рэкордны прырост колькасці рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2021 годзе, хоць гэта і санкцыйны, і посткавідны год, у нас фактычна адбыўся рэкордны прырост рэзідэнтаў - 21 рэзідэнт зарэгістраваўся ў парку. Сёння іх 85, з іх 43 - з Кітайскай Народнай Рэспублікі з агульным аб'ёмам інвестыцый $1,2 млрд. Нягледзячы на ўсе складанасці сусветнага парадку дня і знешніх агрэсіўных уплываў на нашу краіну, мы бачым, што актыўныя ўзаемаадносіны з Кітаем ажыццяўляюцца. Гэтак будзе і ў будучым", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Ён расказаў, што прадаўжаецца супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з буйнымі кітайскімі карпарацыямі і ў якасці прыкладу згадаў МАЗ-Weichai, рэалізуюцца сумесныя праекты па вытворчасці аўтакампанентаў, электронікі. Акрамя таго, у парку "Вялікі камень" будзе актыўна развівацца супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі, у прыватнасці, па лініі традыцыйнай кітайскай медыцыны і па вытворчасці вакцыны ад COVID-19.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by