Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы кабінет камп'ютарнай тамаграфіі адкрылі ў бальніцы Жодзіна

15.03.2022

Аснашчэнне клінік цэнтральнага рэгіёна. У бальніцы Жодзіна адкрылі кабінет камп'ютарнай тамаграфіі дзякуючы фінансавай падтрымцы БелАЗа. Цяпер гараджане змогуць бясплатна праходзіць неабходныя дадатковыя абследаванні. Раней для гэтага трэба было ехаць ў суседні Барысаў. Апарат КТ размясціўся ў хірургічным корпусе. У тамографе выкарыстоўваецца дэтэктар, які фарміруе максімальна выразны малюнак. Плюс ён эфектыўна ловіць рэнтген-патокі і зніжае прамянёвую нагрузку на пацыентаў.

У канцы лютага сістэму аховы здароўя Жодзіна ўзмацніла і новая дзіцячая паліклініка. У 4-павярховым будынку на 300 наведванняў у змену самае сучаснае абсталяванне. Напрыклад, 2 апараты ўльтрагукавога даследавання, эндаскапічны комплекс. Акрамя педыятрычнай службы, тут і аддзяленне рэабілітацыі, 2 басейны, а таксама зала лячэбнай фізкультуры.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос