Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» будзе вырабляць інавацыйныя аэракапсулы

21.04.2022

Рэзідэнт індустрыяльнага парка "Вялікі камень" - ТАА "ХоумЛэнд Груп" (Беларусь) будзе вырабляць шматфункцыянальныя шумаізаляваныя кабіны "Аэракапсула" з аўтаматызаванай сістэмай кіравання на аснове інтэрнэту рэчаў - канцэпцыі перадачы даных. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парка.

Аэракапсулы распрацаваны з прымяненнем разумных тэхналогій і аснашчаны інавацыйнымі ўбудаванымі сродкамі. Гэты праект заняў 2-е месца на рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў у 2021 годзе.

Аэракапсулы могуць шырока выкарыстоўвацца ў офісах адкрытага тыпу, аэрапортах, гандлёвых цэнтрах, на вытворчых прадпрыемствах і даюць магчымасць стварыць аптымальныя ўмовы для адпачынку і работы.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі: машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос