Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Патрыятычны злёт моладзі стартаваў у НДЦ «Зубраня»

22.04.2022

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага патрыятычнага злёту моладзі і пастаянна дзеючых дыялогавых пляцовак "Ад меркавання да светапогляду", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Патрыятычны злёт аб'яднаў вучняў 10-х класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у навучальнай і грамадскай рабоце, займаюцца праектаваннем у галіне сацыяльных ініцыятыў, пераможцаў алімпіяд па грамадазнаўстве, членаў дыскусійных клубаў, удзельнікаў конкурсаў прамоўніцкага майстэрства.

Школьнікаў вітаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. "Сёння ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны малады чалавек незалежна ад таго, дзе ён жыве, мог не проста атрымаць якасную адукацыю, але і змог рэалізаваць атрыманыя веды і навыкі. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў тое, што моладзь з'яўляецца адным з важнейшых прыярытэтаў нашай краіны. Дзякуючы падтрымцы нашага Прэзідэнта сёння ў кожнага з вас ёсць магчымасць акунуцца ў свет ведаў і рэалізацыі сваіх магчымасцей. Таму давайце будзем рабім усё для таго, каб наша краіна стала яшчэ прыгажэйшай, мацнейшай, каб мы жылі ў незалежнай краіне", - сказаў міністр.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве адкрыцця злёту таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, кіраўніцтва Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, прадстаўнікі ЦК БРСМ, Магілёўскай абласной аргструктуры Беларускага таварыства "Веды", Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Мэта змены-злёту - стварэнне ўмоў для фарміравання светапогляду, грамадзянскасці, патрыятызму, станаўлення актыўнай жыццёвай пазіцыі моладзі праз уключэнне ў камунікатыўныя практыкі і рэалізацыю сацыяльных ініцыятыў.

Адкрытыя дыялогавыя пляцоўкі "Ад меркавання да светапогляду" будуць працаваць у НДЦ "Зубраня" круглы год. У праграму іх работы ўключаны наведванне адукацыйнай экскурсіі, вучэбна-даследчая работа вучняў, сустрэча з рознымі спецыялістамі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by