Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аплікацыю саломкай па тканіне асвойваюць юныя мастакі з Барысава

06.05.2022

Юныя мастакі з Барысава ў новым творчым праекце спалучаюць камбінаваныя тэхнікі. Аплікацыя саломкай па тканіне плюс фантазія. З аднаго боку, яны даюць другое жыццё старым рэчам і адзенню, з іншага - вывучаюць і асвойваюць асновы саломапляцення. Элементы народнасці прысутнічаюць у кожным праекце, што нараджаюцца ва ўзорным аматарскім калектыве мастацкай творчасці "Захапленне" Барысаўскай гімназіі № 2.

Людміла Дзядкова, кіраўнік узорнай мастацкай студыі "Захапленне" гімназіі № 2 г. Барысава: У аснову нашага праекта пакладзены стылізаваныя жывёлы, асновы мы робім з тканіны і дэкарыруем дробныміі элементамі, саламянымі дэталямі. Яшчэ адзін праект барысаўскіх гімназістаў прысвечаны беларускаму народнаму мастацтву - маляванцы. Старшакласнікі даследавалі і вывучалі міфалагічных персанажаў. У выніку атрымалася выстава карцін у стылі традыцыйных маляваных дываноў.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by