Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзеці з Данецка, Валнавахі і Марыупаля наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

07.06.2022

Уцячы ад жахаў вайны і атрымаць падтрымку. Дзеці з Данецка, Валнавахі і Марыупаля прыехалі ў Беларусь на аздараўленне. Апроч рэабілітацыі ў санаторыі, яны знаёмяцца са знакавымі і святымі месцамі. Сёння, напрыклад, наведалі Хатынь. Характэрна, што экскурсія ў мемарыяльны комплекс - ініцыятыва саміх малышоў і падлеткаў. Асабіста ведаючы ўвесь боль вайны, яны хацелі пакланіцца ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай. Сказаць дзякуй за подзвіг, за перамогу. А таксама натхніцца гераізмам нашых продкаў, каб жыць. Жыць з надзеяй, радавацца свету і будаваць планы на светлую будучыню.

Усяго ў Беларусь прыехалі каля паўсотні дзяцей і людзей, якія іх суправаджаюць. Такое мірнае жыццё для іх стала магчымым дзякуючы дабрачыннаму фонду Аляксея Талая. Ініцыятыву падтрымалі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Патрыёты Беларусі". Падключыліся да добрай справы таксама розныя арганізацыі і прадпрыемствы, простыя беларусы. Акрамя гэтага, неабыякавыя да чужой бяды сабралі гуманітарную дапамогу. Жыхары Данбаса, якія найбольш пацярпелі ад баявых дзеянняў, яе атрымаюць у найбліжэйшы час.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос