Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Вялікі камень» будзе супрацоўнічаць з Карпарацыяй развіцця Мардовіі

14.06.2022

"Вялікі камень" будзе супрацоўнічаць з Карпарацыяй развіцця Мардовіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Дэлегацыя Мардовіі наведала індустрыяльны парк "Вялікі камень". У інавацыйным цэнтры кіраўніцтва парка прадставіла яго гісторыю і развіццё, расказала пра ўмовы ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці і будаўніцтва інфраструктуры. На заводзе "Фаст-МАЗ", што выпускае каробкі перадач, прадстаўнікі дэлегацыі азнаёміліся з вытворчым працэсам.

У час візіту адміністрацыя "Вялікага каменя" і Карпарацыя развіцця Рэспублікі Мардовія падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент накіраваны на развіццё дзелавых сувязей паміж паркам і гэтай арганізацыяй.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос