Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

БЕЛАЗ прадставіў тэхніку на выставе ў Гродне

01.07.2022

БЕЛАЗ прадставіў 8 машын на выставе ў Гродне. Тэхніка дэманструецца ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзiць 30 чэрвеня і 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прадпрыемства.

БЕЛАЗ прадставіў кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-7555А грузападымальнасцю 55 т, інавацыйны экапраект - кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-7558Е грузападымальнасцю 90 т, які працуе на акумулятарных батарэях, і аэрадромны цягач БЕЛАЗ-74272 на базе.

Магілёўскі аўтамабільны завод, які ўваходзіць у холдынг "БЕЛАЗ-Холдынг", дэманструе самазвалы падвышанай праходнасці МаАЗ-75050 і 7506, падземны самазвал МаАЗ-75830 і пагрузачна-даставачную машыну МаАЗ-40751.

Таксама падчас выставы адбудзецца прэзентацыя новай распрацоўкі БелАЗа - кар'ернага самазвала, які, як адзначылі ў прэс-службе, не робіць ні адна кампанія ў свеце.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30% сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

minsk-region.gov.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос